Аляксандр III, імператар расійскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр III Аляксандравіч
руск.: Александр III
Аляксандр III Аляксандравіч
13-ы Імператар Усерасійскі
1 (13) сакавіка 1881 — 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894
Каранацыя: 15 (27) мая 1883
Папярэднік: Аляксандр II
Пераемнік: Мікалай II
 
Нараджэнне: 26 лютага (10 сакавіка) 1818(1818-03-10)
Царскае Сяло
Смерць: 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894(1894-11-01) (76 гадоў)
Лівадзійскі палац, Крым
Дынастыя: Раманавы
Бацька: Аляксандр II
Маці: Марыя Аляксандраўна
Жонка: Марыя Фёдараўна
Дзеці: Мікалай II, Аляксандр, Аляксей, Ксенія, Міхаіл, Вольга

Аляксандр III Аляксандравіч (Аляксандр Міратворца), (26 лютага (10 сакавіка) 1818, Царскае Сяло — 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, Лівадзійскі палац, Крым) — перадапошні імператар Расійскай Імперыі з 1 (13) сакавіка 1881 па 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894, сын імператара Аляксандра II і Марыя Аляксандраўна, пры нараджэнні Марыя-Соф'я-Фрэдэрыка Дагмар.

Першапачаткова цэсарэвічам быў старэйшы брат Аляксандра — Мікалай, таму менавіта яго адукацыі і выхаванню надавалася асаблівае значэнне. Пасля смерці Мікалая ад туберкулёзнага менінгіта падчас падарожжа ў Італію, цэсарэвічам быў аб'яўлены Аляксандр. У 1866 годзе ажаніўся з дацкай прынцэсай Марыяй Дагмар, якая была раней нявестай Мікалая.

Неўзабаве пасля вяселля Аляксандр, паводле статусу спадчынніка, стаў прылучацца да дзяржаўнай дзейнасці, удзельнічаць у паседжаннях Дзяржаўнага савета і Камітэта Міністраў. Яго першая пасада — старшыня Спецыяльнага камітэта па збору і размеркаванню дапамогі галадаючым — звязаная з голадам, насталым у 1868 у шэрагу губерніяў з прычыны неўраджая.

Пасля забойства бацькі 1 (13) сакавіка 1881 годзе ўступіў на пасаду імператара. 14 (26) сакавіка прызначыў рэгента (Уладзіміра Аляксандравіча) на той выпадак, калі і ён стане ахвярай тэрарыстаў, а сам уехаў у Гатчыну. У Гатчыне цар прабыў неадлучна два гады і каранаваўся толькі ў 1883 годзе.

У пачатку праўлення Аляксандра быў апублікаваны маніфест аб непахіснасці самадзяржаўя, які быў падрыхтаваны К. П. Пабеданосцавым і М. Н. Катковым. Ён адлюстроўваў меркаванне новага імператара Аляксандра III: узвясціў аб адыходзе ад ранейшага ліберальнага курсу і далейшых рэформ, абвясціў «веру ў сілу і ісціну самадзяржаўнай улады», якую імператар будзе «сцвярджаць і ахоўваць ад усякіх на яе намераў». Маніфест заклікаў «усіх верных падданых служыць верай і праўдай да выкаранення гнуснай крамолы, якая ганьбавала зямлю Рускую, — да сцвярджэння веры і маральнасці, — да добрага выхавання дзяцей, — да знішчэння няпраўды і крадзяжы, — да пасялення парадку і праўды ў дзеянні ўсіх устаноў». Неўзабаве пасля апублікавання маніфеста ліберальна наладжаныя міністры (Лорыс-Мелікаў, Мілюцін, Канстанцін Мікалаевіч) вымушаны былі падаць у адстаўку.

У хуткім часе было прынята таксама распараджэнне аб мерах да захавання дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою і правядзенне вызначаных мясцовасцяў у стан узмоцненай аховы. Імператар надаваў права палітычнай паліцыі ў 10 губерніях Расійскай імперыі дзейнічаць паводле сітуацыі, не падпарадкоўваючыся адміністрацыі і судам. Улады пры ўводзінах гэтага заканадаўчага акту ў якой-небудзь мясцовасці маглі без суду высылаць непажаданых асоб, зачыняць навучальныя ўстановы, органы друку і гандлёва-прамысловыя прадпрыемствы. Фактычна ў Расіі ўсталёўвалася надзвычайнае становішча, якое праіснавала, нягледзячы на часовы характар гэтага закона, да 1917 года.

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Аляксандра III былі наступнымі:

  • умацаванне ўплыву на Балканах;
  • пошук надзейных саюзнікаў;
  • падтрымка мірных адносін са ўсімі краінамі;
  • усталяванне межаў на поўдні Сярэдняй Азіі;
  • замацаванне Расіі на новых тэрыторыях Далёкага Усходу.

Шырока вядомы фразы Аляксандра II: У Расіі ёсць толькі два саюзніка — яе Армія і Флот! і Калі рускі імператар вудзіць рыбу, Еўропа можа пачакаць.

Знешнасцю, характарам, звычкамі і самім складам розуму Аляксандр III мала пахадзіў на свайго бацьку. Імператар адрозніваўся вялізным ростам. У юнацтве ён валодаў выключнай сілай — пальцамі хіліў манеты і ламаў падковы, з гадамі зрабіўся тучным і грувасткім. Прыдворны этыкет і цырыманіял пры Аляксандры сталі значна прасцей. Ён моцна скараціў штат міністэрства двара, паменшыў лік слугаў і ўвёў строгі нагляд за выдаткоўваннем грошай. Дарагія замежныя віна былі замененыя крымскімі і каўказскімі, а лік балаў абмежаваны чатырма ў год. Разам з тым вялізныя грошы расходваліся на набыццё прадметаў мастацтва.

Імператар горача захапляўся паляваннем і рыбалкай. Часта ўлетку царская сям'я з'яжджала ў фінскія шхеры. Тут, сярод маляўнічай паўдзікай прыроды, у лабірынтах шматлікіх астравоў і каналаў, вызваленая ад палацавага этыкету, царская сям'я адчувала сябе звычайнай і шчаслівай сям'ёй, прысвячаючы вялікую частку часу працяглым шпацырам, рыбалцы і катанню на лодках. Любімым месцам палявання імператара была Белавежская пушча. Часам імператарская сям'я замест адпачынку ў шхерах з'яжджала ў Польшчу ў Ловічэскае княства, і там займалася паляваннем.

Аляксандр памёр досыць маладым, не дажыўшы да 50 гадоў, цалкам нечакана і для блізкіх, і для падданых. У кастрычніку 1888 царскі цягнік, едучы з поўдня, пацярпел крушэнне ля станцыі Боркі, у 50 кіламетрах ад Харкава. У гэты момант царская сям'я знаходзілася ў вагоне-рэстаране. Пры крушэнні абвалілася страха вагона. Але Аляксандр неверагодным высілкам утрымаў яе на сваіх плечах і трымаў датуль, пакуль жонка і дзеці не пакінуля цягнік.

Але ў хуткім часе ў імператара пачаліся моцныя болі ў паясніцы і развілася хвароба почак. Зімой 1894 года ён прастудзіўся, і ўрачы знайшлі ў яго нефрыт. Яны настоялі на тэрміновым ад'ездзе імператара ў Крым, але было ўжо позна, і 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 у 14.15 Аляксандр II памёр. Пахаваны ў Пецярбургу, у Петрапаўлаўскім саборы.