Аляксандр I (цар эпірскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр I Эпірскі)
Аляксандр I
Нараджэнне 362 да н.э.
Смерць 331 да н.э.
Бацька Неапталем I
Жонка Клеапатра[d]
Дзеці Неапталем II[d] і Cadmeia of Epirus[d]
Веравызнанне старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Малоскі (370 да н.э. — 331 да н.э.) — кіраўнік з эпірскай дынастыі Пірыдаў, сын Неапталема I, брат Алімпіяды, дзядзька Аляксандра Македонскага. Выхоўваўся пры македонскім двары. У 350 годзе да н.э. Філіп II зрынуў яго дзядзьку Арыба і аддаў эпірскі прастол Аляксандру.

У 337 годзе да н.э. Алімпіяда пакінула Філіпа II і прыбыла да двара брата, схіляючы яго ўступіць у вайну з Македоніяй. Адносіны паміж дзяржавамі былі ўладжаны шлюбам Аляксандра з дачкой Філіпа, Клеапатрай. На вясельным балі Філіп быў забіты нейкім Паўсаніем, руку якога, магчыма, накіроўвалі Пірыды.

У 334 годзе да н.э. грэкі з Тарэнта заклікалі Аляксандра на дапамогу ў барацьбе з туземнымі жыхарамі Луканіі і Бруція. Ён атрымаў перамогу і заключыў дагавор з рымлянамі (у 332 годзе да н.э.). Тым не менш італійская кампанія каштавала яму жыцця: вераломства закладнікаў прывяло да яго гібелі ў няроўным баі з луканамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]