Аляксандр V, антыпапа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аляксандр V, Пётр Філарджа, антыпапа (1409—1410). Паходзіў з вострава Кандыя, архібіскуп міланскі. Абраны ў 1409 у Пізе саборам кардыналаў абедзвюх царкоўных партый, прыхільнікаў Рыгора XII і Бенедыкта XIII, у надзеі, што гэта пакладзе канец вялікаму расколу, але пры ўсёй сумленнасці сваіх імкненняў ён паспеў толькі ўзмацніць разлад. Ён безумоўна падпарадкаваўся ўплыву славалюбівага кардынала Балтазара Коса, які ўжо ў 1410 наступнічаў яму пад імем Яна XXIII. Пры Аляксандры V вучэнне Джона Уікліфа было асуджанае, а Ян Гус выкліканы на папскі суд.[1]
Зноскі
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...
Літ.:
Аляксандр V, антыпапа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
