Аляксандр VI, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр VI
лац.: Alexander PP. VI
Аляксандр VI
214-ы Папа Рымскі
11 жніўня 1492 — 18 жніўня 1503
Каранацыя: 26 жніўня 1492
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Інакенцій VIII
Пераемнік: Пій III
Дэкан Калегіі кардыналаў
22 студзеня 1483 — 12 жніўня 1492
Папярэднік: кардынал Гіём дэ Эстутэвіль
Пераемнік: кардынал Аліўера Карафа
Кардынал-протадыякан
сакавік 1463 — 30 жніўня 1471
Папярэднік: кардынал Праспера Калона
Пераемнік: кардынал Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні
 
Імя пры нараджэнні: Радэрык Ланзол і дэ Боржа-і-Боржа
катал.: Roderic Llançol i de Borja i Borja
Нараджэнне: 1 студзеня 1431(1431-01-01)
Хаціва, Валенсія, Каралеўства Арагон
Смерць: 18 жніўня 1503(1503-08-18) (72 года)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: 1444
Епіскапская хіратанія: 30 чэрвеня 1458
Кардынал з: 17 лістапада 1456

Аляксандр VI, Радрыга-Ленцуолі Борджыа (1430 — 18 жніўня 1503), Папа Рымскі (14921503).

Быў юрыстам і вайскоўцам, затым пад уплывам свайго дзядзькі папы Калікста III, прысвяціў сябе царкоўнай кар'еры. Калікст ІІІ менаваў яго спачатку біскупам Валенсіі, потым кардынал-дыяканам і, нарэшце, віцэ-канцлерам курыі, хаця Радрыга дэ Борджыа не меў манаскіх свячэнняў. Талентам, энергіяй і багаццем набыў вялікі ўплыў, так што, нягледзячы на распусны лад жыцця, ён па смерці Інакенція VIII быў абраны яго пераемнікам. Быў ці не самым распусным папай з часоў Атонаў.[1]

Яго дзейнасць, якая супала з бурнай эпохай італьянскай гісторыі, сучаснай Карлу VIII і Людовіку XII, адзначана пэўнымі дзяржаўнымі поспехамі, але час яго пантыфікату ўяўляе абуральную карціну самаўпраўнасці, падступства і распусты, хоць частка злачынстваў, узведзеных на яго і яго сваякоў, мусіць быць аднесеная да паклёпаў[1]. Меў некалькі дзяцей ад Ваноцы Катанеі: сыноў Чэзарэ і Хуана, дачку Лукрэцыю[2].

Пры дапамозе сына, якога ён зрабіў герцагам Раманьі, ён пазбавіўся ад большасці дробных валадароў паўночнай часткі Папскай вобласці, а сам, карыстаючыся то атрутай, то прамым забойствам, вынішчыў сваіх бліжэйшых ворагаў і ўзвялічыў сваіх сваякоў. Нягледзячы на гэта, аўтарытэт яго сярод тагачасных правіцеляў быў высокі, што выявілася ў вынясенні на яго суд спрэчкі паміж Іспаніяй і Партугаліяй аб мяжы паміж заваяванымі імі заморскімі землямі[1], паміж якімі ён, выдаўшы булу «Inter caetera», правёў дэмаркацыйную лінію ад паўднёвага да паўночнага полюса Зямлі[2].

Аляксандр VI, Папа Рымскі

Зацятае змаганне Аляксандра VI за непадзельную ўладу выклікала супраціў. Ідэйна яго ўзначаліў Джыралама Саванарола, ваенную сілу прадставіла Францыя. Восенню 1493 году французкая армія перайшла Альпы, захапіла Мілан, Фларэнцыю і — 3 студзеня 1394 года — Рым. Аляксандр VI зачыніўся ў замку Святога Анёла і вёў перамовы з каралём Францыі, які рушыў на поўдзень і 12 мая 1394 года каранаваўся як кароль Неапаля. 31 сакавіка 1395 года паўстала Венецыянская Ліга, якую ўзначаліў папа. Французкая армія была выціснутая з Італіі, і ўлада Аляксандра VI і ягонага роду адноўленая.[2]

Памёр ад гарачкі, а не ад атруты, як некаторыя сцвярджалі.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…
  2. 2,0 2,1 2,2 Jan Wierusz Kowalski…

Літ.:

Jan Wierusz Kowalski. Poczet papierzy KAW, W-wa, 1988, ISBN 83-03-01435-8  Аляксандр VI, Папа Рымскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.