Аляксандр VIII, Папа Рымскі
| Аляксандр VIII Alexander PP. VIII |
||
|
||
|---|---|---|
| 6 кастрычніка 1689 — 1 лютага 1691 | ||
| Каранацыя: | 16 кастрычніка 1689 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Інакенцій XI | |
| Пераемнік: | Інакенцій XII | |
| Імя пры нараджэнні: | П'етра Вітэ Атабоні Pietro Vitto Ottoboni |
|
| Нараджэнне: | 22 красавіка 1610 Венецыя, Венецыянская рэспубліка |
|
| Смерць: | 1 лютага 1691 (80 гадоў) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | невядома | |
| Епіскапская хіратанія: | 1654 | |
| Кардынал з: | 1652 | |
Аляксандр VIII (лац. Alexander VIII PP.; свецкае імя: П'етра Вітэ Атабоні, італ. Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 - 1 лютага 1691) — папа рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691.
П'етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 года ў Венецыі, у сям'і канцлера Венецыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і епіскапам Брэшыі (1654-1664). Пасля абрання на папскі пост Аляксандр VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П'етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П'етра Атабона быў вядомым апекуном тэатра. У перыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Венецыі ў іх барацьбе з Турцыяй.
