Аляксей Іванавіч Залескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Залескі
Поўнае імя Аляксей Іванавіч Залескі
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1994(1994-10-07)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2013—2014   Беларусь Бяроза-2010 44 (0)
2015—2016   Беларусь Слуцк 41 (1)
2017—2018 Беларусь Віцебск 34 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (5)
2020 Беларусь Мінск 25 (0)
2021 Казахстан Каспій (Актау) 22 (4)
2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 27 (1)
2023 Казахстан Каспій (Актау) 9 (2)
2023— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 24 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016

Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[3]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.

У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[4][5]. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[6]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7].

У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[8]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[9].

У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[10]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[11], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[13], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[14]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[15]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[17] і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія»[18]. Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года[19] і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[20]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024[21].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама Беларусь 3 0
2011 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2012 дубль Дынама Беларусь ? 5
2013 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 20 0
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 24 0
2015 Д1 Слуцк Беларусь 17 0
2016 Д1 Слуцк Беларусь 24 1
2017 Д1 Віцебск Беларусь 21 0
2018 (1) Д1 Віцебск Беларусь 13 0
2018 (2) Д1 Прамень Беларусь 13 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 26 5
2020 Д1 Мінск Беларусь 25 0
2021 Д1 Каспій Казахстан 22 4
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 1
2023 (1) Д1 Каспій Казахстан 9 2
2023 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 12 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_zaleski/
  3. Защитник минского «Динамо» Алексей Залеский отдан в аренду «Березе-2010» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (6 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Тарас Петровский и Алексей Залеский не подошли "Граниту" (руск.). football.by (10 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Шафранович, Залеский и Лапушенко покинули «Слуцк» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (6 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  6. Футбол. Алексей Залеский, Сергей Геращенков и Дмитрий Еременко заключили соглашения со "Слуцком" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  7. Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  8. «Слуцк» продлит аренду Залеского (руск.). by.tribuna.com.
  9. Павел Демидчик и Алексей Залеский покидают команду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Слуцка» (30 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016.
  10. Алексей Залеский подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  11. "Витебск" отдал Алексея Залеского в аренду "Лучу" (руск.). football.by (18 ліпеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  12. "Витебск" расстался с Алексеем Залеским (руск.). football.by (2 студзеня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  13. Алексей Залеский стал игроком "Минска" (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Пять игроков покинули «Минск» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (28 студзеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  15. Алексей Залеский продолжит карьеру в казахстанском "Каспии" (руск.). football.by (1 сакавіка 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  16. Алексей Залеский стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  17. Алексей Залеский расстался с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  18. Алексей Залеский подписал контракт с "Каспием" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  19. Алексей Залеский покинул "Каспий" (руск.). football.by (4 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  20. Алексей Залеский вернулся в Жодино (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  21. Алексей Залеский пролонгировал соглашение с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (1 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.