Аляксей Ігнатавіч Мікуліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Ігнатавіч Мікуліч
Дата нараджэння 19 снежня 1934(1934-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2021(2021-01-12) (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Аляксей Ігнатавіч Мікуліч (19 снежня 1934, в. Жарабковічы, Ляхавіцкі раён — 12 студзеня 2021) — беларускі антраполаг. Доктар біялагічных навук (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1963). У 1963—1966 гг. у Міністэрстве сацыяльнага забеспячэння БССР, з 1969 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучае заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. Адзін з аўтараў прац «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978), «Біялагічнае і сацыяльнае у фарміраванні антрапалагічных асаблівасцяў» (1981), «Спадчынныя і сацыяльна-гігіенічныя фактары даўгалецця» (1986).

Прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксею Ігнатавічу Мікулічу — 80 гадоў! // Актуальные вопросы антропологии. Сборник научных трудов. Вып. 10 — Мн. Беларуская навука, 2015. — С. 578—581.
  • Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 365.
  • Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск. 1999. Т. 5. — С. 140.
  • Семенякоў В. С. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 1989. — С. 316.