Аляксей Аляксеевіч Бірылёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксей Аляксеевіч Бірылёў
Alexei Birilev.jpg
А. А. Бірылёў, фатаграфія атэлье К. К. Булы, 1905
Дата нараджэння

16 (28) сакавіка 1844(1844-03-28)

Месца нараджэння

Цвярская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

6 (19) лютага 1915(1915-02-19) (70 гадоў)

Месца смерці

Петраград, Расійская імперыя

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Род войскаў

Андрэеўскі сцяг флот

Гады службы

18591915

Званне

адмірал

Камандаваў

камандзір:

Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені

Замежныя ўзнагароды:

Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля


Аляксей Аляксеевіч Бірылёў (16 сакавіка 18441915) — расійскі адмірал.

З дваран, праваслаўны, без нерухомай маёмасці.

Скончыў Марскую вучэльню, праслухаў курс лекцый у Мікалаеўскай марской акадэміі.

1859 — служба на флоце: гардэмарын, мічман, лейтэнант, капітан-лейтэнант, капітан 2-га рангу, капітан 1-га рангу.

Камандаваў мінаносцам, потым кліперам.

1905 — 8 мая атрымлівае прызначэнне камандавалым флотам Ціхага акіяна, але прыбыў ва Уладзівасток ужо пасля разгрому флоту пры Цусіме. З 29 чэрвеня 1905 па студзень 1907 — марскі міністр Расіі. 3 лістапада 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, у складзе якога прабыў да скону ў 1915 годзе, знаходзіўся ў групе правых.

Бірылёў пачынае рэформы на флоце[правіць | правіць зыходнік]

  • 1906 — 7 сакавіка сапраўдная (тэрміновая) служба ніжніх чыноў у флоце скарочаная да 5 гадоў; 24 красавіка з Галоўнага марскога штаба вылучаная ў самастойнае падпадзяленне пад назвай Марскі генеральны штаб, у задачы якога ўваходзіла стратэгічнае планаванне і мабілізацыя флоту.
  • 1907 — 11 студзеня Бірылёў звольнены з пасады марскога міністра з пакіданнем у складзе Дзяржаўнага савета. Прысвоена воінскае званне адмірала.

Аляксей Аляксеевіч сабраў вялікую для таго часу калекцыю расійскіх і замежных ордэнаў (у колькасці 29 штук), якімі быў узнагароджаны асабіста, для чаго імкнуўся ўдзельнічаць у сяброўскіх візітах ваенных караблёў у розныя краіны.

Архіў адмірала А. А. Бірылёва захоўваецца ў архіве ВМФ, справа 293; 1846—1916.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витте С. Ю. Воспоминания. М., 1960
  • Гурко В. И. Черты и силуэты прошлого. М., 2000
  • Джунковский В. Ф. Воспоминания. М., 1977.
  • Толстой, И. И. Воспоминания министра народного просвещения графа И. И. Толстого. 31 октября 1905 − 24 апреля 1906 гг. М., 1977.