Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка
Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005 |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык |
Мова твораў | беларуская, украінская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка (7 сакавіка 1919, Кіеў — 2005) — беларускі пісьменнік, перакладчык, акцёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960)
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучыўся ў Брагінскай сярэдняй школе, пазней яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С. Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (Р. Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А. Даўжэнка). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954—1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Усесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962—1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 г.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960)[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолжение радости» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.
Пераклаў на беларускую мову кнігу А. А. Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).
Зноскі
- ↑ Слесарэнка Аляксей . ЛитМиир. Праверана 7 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Савік Л. С. Слесарэнка Аляксей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Людміла Рублеўская. З экрана — на фронт . СБ. Беларусь сегодня (7 сакавіка 2019). Праверана 7 сакавіка 2019.
- Слесарэнка Аляксей Аляксеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі ў 2005 годзе
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны