Аляксей Барысавіч Рубцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Барысавіч Рубцоў
Дата нараджэння 6 мая 1923(1923-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1963(1963-07-10) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці крытык, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1954), дацэнт (1960)
Альма-матар

Аляксей Барысавіч Рубцоў (6 мая 1923, Мінск — 10 ліпеня 1963, Брэст) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, выкладчык кафедры расійскай і замежнай літаратуры Брэсцкага педінстытута. Кандыдат філалагічных навук (1954), дацэнт (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і службоўцаў. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічнае аддзяленне БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам Бабруйскага настаўніцкага інстытута (19491954). З 1954 — выкладчык, загадчык кафедры рускай літаратуры Брэсцкага педінстытута.

У друку пачаў выступаць з 1949. Даследаваў расійскую драматургію канцы XIX — пач. XX стагоддзя. Аўтар кніг «З гісторыі расійскай драматургіі канца XIX — пачатку XX стагоддзя» (ч. 1 і 2), «Драматургія Аляксандра Блока», у якіх прасочваецца станаўленне і развіццё драматургічных талентаў расійскіх пісьменнікаў на пераломе стагоддзяў.

Пахаваны на Трышынскіх могілках[1].

Зноскі

  1. Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне. http://city.brest.by.+Праверана 9 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубцоў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 159. — 480 с ISBN 5-85700-168-4