Аляксей Васільевіч Гурло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Васільевіч Гурло
Нараджэнне 1894
Смерць 1960
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы»

Аляксей Васільевіч Гурло (1894, Капыль — 1960) — дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) у 19331935.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Ад 1913 працаваў паштальёнам. У 1922 паступіў на рабфак пры БДУ, а пасля яго сканчэння — у БДУ, які скончыў у 1929. Пасля сканчэння ўніверсітэту быў прызначаны дэканам рабфака і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні аспірантуры Акадэміі навук. Напачатку 1933 быў прызначаны першым дырэктарам створанага Інстытуту народнай гаспадаркі пры Дзяржплане БССР.

Увосень 1935 выключаны з ВКП(б), членам якой з’яўляўся з 1919. 13 лістапада 1935 быў арыштаваны і 14 мая 1936 адмысловай нарадай пры НКУС СССР асуджаны за махлярства на тры гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбыў у Комі ССР. Вызвалены з месцаў зняволення ў студзені 1939.

У 19391941 працаваў у Магілёўскай абласной планавай камісіі.

У 1941 быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, дзе праходзіў службу да верасня 1945.

Пасля дэмабілізацыі працаваў памочнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з 1947 — начальнікам аддзела Магілёўскага аблспажыўсаюзу. 23 лістапада 1956 судовай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР пастанова адмысловай нарады пры НКУС СССР ад 14 мая 1936 адносна Гурло было адменена і справа спынена за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]