Аляксей Ганчараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Ганчараў
Нарадзіўся 21 лютага 1984(1984-02-21)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Малдовы Малдова
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Сцяг Малдовы Зімбру (Кішынёў) 0 (0)
2002—2003 Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) 3 (0)
2004—2005 Сцяг Малдовы Ціраспаль 17 (0)
2005—2006 Сцяг Малдовы Дынама (Бендэры) 5 (0)
2006—2009 Сцяг Малдовы Алімпія (Бэлць) 57 (0)
2009—2010 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 13 (0)
2010 Сцяг Малдовы ЦСКА-Рапід (Кішынёў) 14 (0)
2011 Сцяг Малдовы Лакаматыў (Бэлць)
2011—2013 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 35 (1)
2014—2015 Сцяг Малдовы Сынджэрэй
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

Аляксей Ганчараў (нар. 21 лютага 1984, Бэлць) — былы малдаўскі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя клубы ў Малдове, у тым ліку ў «Алімпіі» з роднага горада Бэлць, дзе быў капітанам. У 2009—2010 гадах гуляў за брэсцкае «Дынама», у ліпені 2011 года вярнуўся ў беларускі клуб.

У пачатку сезону 2013 галоўны трэнер брэсцкага клуба Уладзімір Курнеў перавёў Ганчарава ў дубль, дзе той стаў капітанам. Пасля звальнення Курнева ў верасні 2013 года Ганчараў атрымаў магчымасць вярнуцца ў аснову. 6 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Мінскам» пры ліку 2:1 на карысць мінчукоў на 88-й хвіліне не рэалізаваў пенальці, з-за чаго брэсцкі клуб у выніку прайграў 3:1. Пазней правёў яшчэ два матчы, а ў лістападзе ўжо не з’яўляўся на полі. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года стаў іграком клуба «Сынджэрэй» з трэцяга па рангу малдаўскага дывізіёна[2].

Мижнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Малдовы, але так і не выйшаў на поле[3].

Зноскі