Аляксей Гаўрылавіч Антонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Гаўрылавіч Антонаў
Дата нараджэння 1 красавіка 1922(1922-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1990(1990-05-31) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Аляксей Гаўрылавіч Антонаў (1 красавіка 1922, в. Вымна, Віцебскі раён — 31 мая 1990) — Герой Сацыялістычнай Працы (1978)[1]. Заслужаны ўрач БССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1948 г. загадчык Высачанскага ўрачэбнага ўчастка, з 1958 г. галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы Лёзненскага раёна. З 1962 г. член КПСС. Званне «Героя Сацыялістычнай Працы» прысвоена за заслугі ў развіцці народнай аховы здароўя. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання (19801984 гг.). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Жыў у г. Высачаны (Лёзненскі раён, Віцебскай вобласці).

Зноскі

  1. Антонов Алексей Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 27. — 737 с.