Аляксей Генадзевіч Грышын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Грышын
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Аляксей Генадзевіч Грышын
Спецыялізацыя фрыстайл[1]
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1979(1979-06-18) (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Мікалай Іванавіч Казека
Рост 172 см
Вага 72 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Генадзевіч Гры́шын (18 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі фрыстайліст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001).

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Грышын на паштовай марцы Беларусі

25 лютага 2010 Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Беларусі на XXI Зімовых Алімпійскіх Гульнях[2]. Гэта была яго другая алімпійская ўзнагарода — да гэтага ён быў бронзавым прызёрам Алімпіяды 2002 у Солт-Лэйк-Сіці. У Турыне 2006 Аляксей Грышын заняў чацвёртае месца, а ў Нагана 1998 быў восьмы. Акрамя гэтых дасягненняў у яго актыве ёсць і ўзнагароды чэмпіянатаў свету: у 2001 годзе ён выйграў сусветнае першынство, у 2003 быў сярэбраным прызёрам, а ў 2005 годзе стаў уладальнікам бронзы. Акрамя таго, ён не раз станавіўся пераможцам і прызёрам на этапах Кубка свету.

Лепшы спартсмен Беларусі 2010 года па выніках апытання газеты «Спортивная панорама», а таксама па версіі агенцтва БелеПАН.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]