Аляксей Валер’евіч Дзермант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Дзермант)
Аляксей Валер’евіч Дзермант
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1979(1979-06-04) (44 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці публіцыст, палітолаг, філосаф
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Аляксей Валер’евіч Дзéрмант[1], сапраўднае прозвішча Дзерман, ён жа Аляксей Дзéрманіс (нар. 4 чэрвеня 1979, г. Талгар, Алмаатынскай вобласці, Казахскай ССР) — беларускі публіцыст, філосаф, палітолаг, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Раней прыхільнік неаязычніцкага руху і еўрапейскіх новых правых, у цяперашні час прапагандуе еўразійства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўцаў. Скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001) па спецыяльнасці «юрыст», аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Выкладаў у 2008—2009 гадах палітычную гісторыю і гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ, адкуль сышоў у 2010 годзе з групай іншых выкладчыкаў праз парушэнне акадэмічных свабод. З 2007 года — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].

Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская і балцкая міфалогія, палітычная і сацыяльная філасофія, філасофія традыцыяналізму, праблемы этнагенезу беларусаў, міфалогія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму, гісторыя ідэй, геапалітыка[1].

Аўтар больш за 50 публікацый у навуковых і навукова-папулярных выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі.

У 2002 годзе быў адным з заснавальнікаў суполкі «Гега рух»[2]. Суполка пазіцыянавала сябе як прадстаўніцтва еўрапейскага ультраправага[3][4][5] неаязычніцкага руху Heathen Front[en].[6] У ліку сваіх папярэднікаў «Гега рух» бачыў, сярод іншых, дзеячаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Уладзіслава Казлоўшчыка і Фабіяна Акінчыца[7].

Пасля беларускіх падзей 2010 года і ўкраінскіх падзей 2013—2014 гадоў, паводле ўласных слоў, трымаецца «антыфашысцкіх»[8] і «антынацыяналістычных»[9] поглядаў.

У 2005—2012 гадах быў укладальнікам і выпускаючым рэдактарам часопіса «Друвіс» («DRUVIS», выйшла тры нумары — 2005, 2008, 2011).

Выдаў артыкулы пра этнагенез беларусаў («Крывічы» і «Этнагенез беларусаў», апошні разам з С. Санько), гісторыю паганства ў Беларусі («Паганскае адраджэньне на Беларусі»), гісторыі ідэй («Arcana imperii. Casus Lithuaniae», «Русь і Крывія», апошні разам з Я. Чурылавым).

У студзені 2012 года пакінуў склад Цэнтра «Крыўя» і рэдакцыі часопіса «Друвіс». Зараз уваходзіць у склад суполкі «Цытадэль». Галоўны рэдактар альманаха «Сівер».

Дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія», які быў зарэгістраваны ў Мінску ў сакавіку 2020[10].

Аўтар кнігі «Беларусь — Еўразія. Памежжа Расіі і Еўропы».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе ўдастоены падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[11].

Паходжанне прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Імаверна паходзіць ад літоўскага Dermantas (літ. dereti ‘пасаваць, быць адпаведным, належным’+ літ. mintis ‘думка’), заканамерна трансфармаванага на славянскай моўнай глебе: Dermantas < Дзермант < Дзермонт < Дзерм(а)он (параўн. Eismantas < Эйсмант < Эйсмонт < Эсьмон < Есьман). Сярод беларусаў найчасцей сустракаецца ў жыхароў ваколіц Баранавіч, адкуль паходзяць продкі Аляксея Дзерманта па мужчынскай лініі[крыніца?].

Прозвішча Дзерман сустракаюцца сярод беларусаў, латышоў[12], палякаў[13], яўрэяў[14].

Зноскі

  1. а б в Государственная идеология Беларуси: миф или реальность? // Беларуская думка № 6, 2015. — С. 95—100
  2. Прэзэнтацыя gegaruch.org на Радыё Рацыя, 18 сакавіка 2002 г.
  3. Searchlight Magazine: Nazi black metal leader arrested in the US
  4. [1] Архівавана 18 лістапада 2007.
  5. Antisemitism Worldwide 2000/1 — Sweden Архівавана 5 лістапада 2011.
  6. Сайт Гега рух (архіўная версія): Druve. Krauja. Zeme.: «ĢEGA Ruch — Kryuskaja Draugija Druvingau — першае прававітае афіцыйнае прадстаўніцтва эўрапейскага рушання Heathen Front на балцкіх землях: Крыўя, Латґалія, Латвія, Літва. Разам з азначэннем Kryuskaja Draugija Druvingau ĢEGA Ruch мае адгэтуль таксама выкарыстоўваць дадатак Kryuski Druvijski Front (Krivian Heathen/ Druvian Front, KHF).»
  7. Сайт Гега рух (архіўная версія): «Našyja Papiaredniki: Вацлаў Ластоўскі / Фабіян Акінчыц / Уладзіслаў Казлоўшчык / Вітаўт Тумаш»]
  8. Мы победили, но война не закончена: «Есть и ещё один аспект — из памяти выхолащивается смысл той войны и той Победы. Ведь это было не просто противостояние двух геополитических гигантов, мировоззрений и систем. Тогда объединились все, кто противостоял абсолютному злу. Никогда до того в истории идеология, провозглашавшая своим принципом культ неравенства людей, не получала таких механизмов уничтожения всех тех, кто попадал на низшие ступени этнической и расовой иерархии. Никогда до того не создавалась настолько рационально и технологически оснащённо организационная машина массового уничтожения людей.»
  9. Белорусский проект будущего: «Националистическая идеология в Беларуси повторяет существующий восточноевропейский канон национализма и обязательно предполагает глубокое вовлечение в проблемы древней истории, вопросы символики и эстетики, апологию лингвоцентризма и сильный антироссийский аффект. К сожалению или к счастью, никакого другого национализма и его наполнения в Восточной Европе сейчас нет и не предвидится. Очевиден и результат его сколь-либо длительного влияния на общество: Украина, Грузия, Молдова, страны Балтии никак не могут быть примерами реализации позитивной программы и выбора, показывающего достойный пример для белорусов».
  10. Центр «Северная Евразия»
  11. Шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў узнагароджаны медалямі і ўдастоены Падзякі Прэзідэнта
  12. Генриетта Карловна Дерман
  13. Дерман Юзефа Адамовна
  14. Jewish Encyclopedia of Russia — Surnames starting with the letter D: DERMAN Abram Borisovich, 1880, Lisichansk, Ekaterinoslav; DERMAN Grigory Lvovich, 1889, Bakhmut, Ekaterinoslav

Тэксты А. Дзерманта[правіць | правіць зыходнік]