Аляксей Касьянавіч Антоненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Касьянавіч Антоненка
Дата нараджэння 10 (23) лютага 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1941(1941-07-25) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 19291941
Званне капітан
Бітвы/войны Баі на Халхін-Голе,
Савецка-фінская вайна, 1939-1940,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Медалі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Касьянавіч Антоненка (10 (23) лютага 1911, в. Васькавічы, Віцебскі раён (цяпер у межах г. Віцебска) — 25 ліпеня 1941) — савецкі лётчык-знішчальнік, удзельнік Баёў на Халхін-Голе, Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра 1-й эскадрыллі 13-га знішчальнага авіяцыйнага палка 61-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады ВПС Чырванасцяжнай Балтыйскага флоту, Герой Савецкага Саюза (14.7.1941), капітан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 (23) лютага 1911 года ў вёсцы Васькавічы цяпер частка г. Віцебска ў сям'і рабочага. Рускі. Член ВКП(б) з 1932 года. Скончыў школу ФЗУ. Працаваў слесарам чыгуначнага дэпо ў горадзе Дно Пскоўскай вобласці, потым — памочнікам машыніста паравоза.

У РСЧА з 1929 года[1]. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў. Служыў у ёй інструктарам. Падрыхтаваў больш за 100 ваенных лётчыкаў[1].

У 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол у 40 паветраных баях у складзе групы збіў 6 японскіх самалётаў[1]. Затым служыў у 13-м знішчальным авіяцыйным палку (10-я змешаная авіяцыйная брыгада, ВПС Балтыйскага флоту). Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 года. 25 чэрвеня капітан Антоненка А. К. збіў першы на Балтыцы варожы самалёт — бамбардзіроўшчык Ju-88. Вызначыўся ў ліпені 1941 года пры абароне паўвострава Ханка. За 34 дні баёў збіў 11 самалётаў суперніка (1 — таранам).

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» Аляксею Касьянавічу Антоненка прысвоена 14 ліпеня 1941 года[2].

Загінуў у авіякатастрофе 25 ліпеня 1941.

Пахаваны на паўвостраве Ханка (Фінляндыя).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго іменем названа вуліца ў Ленинградзе, пасёлак у Ленінградскай вобласці[1].

Зноскі

  1. а б в г Антоненко Алексей Касьянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза лётчикам Военно-Морского Флота» от 14 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 18 июля (№ 32 (147)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антоненко Алексей Касьянович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]