Аляксей Мануэлевіч Рыас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Рыас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Мануэлевіч Рыас
Нарадзіўся 14 мая 1987(1987-05-14)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Перу
Рост 182 см
Вага 73 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь СДЮШАР Дынама
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 189 (31)
2015—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 105 (12)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 27 (0)
2022— Беларусь СДЮШАР Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Беларусь Беларусь 10 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018

Аляксей Рыас (нар. 14 мая 1987, Мінск) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, абаронца і паўабаронца клуба «СДЮШАР Дынама» з Мінска. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2018).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.

У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.

У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ[6].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль[8] і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[11], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Шахцёр Беларусь 26 1
2006 Д1 Шахцёр Беларусь 1 0
2007 Д1 Шахцёр Беларусь 20 1
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 19 2
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 14 1
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 26 4
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 22 2
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 27 7
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 30 8
2014 Д1 Шахцёр Беларусь 30 6
2015 Д1 БАТЭ Беларусь 20 5
2016 Д1 БАТЭ Беларусь 24 2
2017 Д1 БАТЭ Беларусь 24 3
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 20 2
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 17 0
2020 Д1 Дынама Беларусь 25 0
2021 Д1 Дынама Беларусь 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]