Аляксей Міхайлавіч Ненадавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Ненадавец)
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец
Дата нараджэння 12 лютага 1958(1958-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 2023(2023-10-28) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, этнограф, фалькларыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратурная крытыка[1], этнаграфія[1] і фальклор[1]
Месца працы
Альма-матар

Аляксей Міхайлавіч Ненадавец (12 лютага 1958, в. Чухава, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 28 кастрычніка 2023) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях. Пазней працаваў загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасля закрыцця якога ў 2017 годзе, наступныя шэсць гадоў працаваў на кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ[2].

Памёр 28 кастрычніка 2023 года[2].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пакланіцеся дубу» (1993)
  • «Крэпасць на Бярэзіне»(1993)
  • «Святло таямнічага вогнішча» (1993)
  • «Каму пакланяліся продкі» (1996)
  • Тэадор Нарбут. — Мінск, 1996.
  • «За смугою міфа». — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 254 с.
  • «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002).
  • Міфалогія. Духоўныя вершы — Мн.: Беларуская навука, 2003 (кніга з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»).
  • Зборнікі легенд аб паходжанні назваў населенных пунктаў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002).
  • Адзін з аўтараў гістарычна-дакументальных хронік «Памяць» Бабруйска і Бабруйскага раёна, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998, напісаў артыкулы пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў (2002, 2003).

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Ушел из жизни Алексей Ненадовец

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]