Аляксей Нікіціч Трубяцкой
Аляксей Нікіціч Трубяцкі (1600—1680), рускі палітычны і вайсковы дзеяч, дыпламат, князь, хросны бацька цара Пятра I.
У 1618 атрымаў чын стольніка. Ваявода ў Табольску (1629), Астрахані (1633). З 1642 года - камандуючы армияй на пащднёвай мяжы Рускай дзяржавы.
У якасці дыпламата ён быў удзельнікам перамоў з польскім і швецкім пасольствамі ў 1647 годзе, а ў сакавіку 1654 года сустракаўся з паслами Багдана Хмяльніцкага, дзе абмаўляў умовы ўваходжання Украіны ў склад Расіі. Напачатку руска-польскай вайны ў 1654—1655 гадах Трубяцкой камандаваў паўднёвай армияй,а ў 1656 годзе — армияй, якая ўзяла пасля дзесяцідзённай аблогі Юр'еў. Акрамя таго ім былі захоплены крэпасці Марыенбург і Нейгаузен, Кексгольм (Карэла) і Нотэбург (Арэшак).
У 1659 годзе Трубяцкі зноў удзельнічаў у ваенных дзеяннях на Украіне супраць гетмана Выгоўскага, які перайшоў на бок Рэчы Паспалитай. Камандаваў рускімі войскамі падчас Канатопскай бітвы. У 1662 годзе пры яго ўдзеле было задушаны Медны бунт у Маскве. За паспяховыя дзеянні цар узнагародзіў Аляксея Никицича вотчынай — горадам Трубчэўскам з паветам і тытул «валадара Трубчэўскага» (1660). Пасля гэтага, фармальна застаючыся камандуючым войскам, Аляксей Мікіціч не ўдзельнічаў у ваенных паходах, а знаходзіўся пры двары.
