Аляксей Васілевіч Пысін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Пысін)
Аляксей Васілевіч Пысін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 сакавіка 1920(1920-03-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1981(1981-08-27) (61 год) ці 1981[2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Гады творчасці 19381981
Жанр верш
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Аляксей Васілевіч Пы́сін[3] (22 сакавіка 1920, в. Высокі Борак, Краснапольскі раён Магілеўскай вобл. — 27 жніўня 1981) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску. З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941—1945 гадах у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. З 1946 года працаваў у раённым друку, у абласной газеце «Магілёўская праўда». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1958). У 1974—1981 гадах — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.

Магіла Аляксея Пысіна на Польскіх могілках

Пахаваны на Польскіх могілках ў Магілёве. У 1982 годзе па магіле пастаўлена стэла з барэльефнай выявай паэта[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1938 годзе (газета «Чырвоная змена»). У зборніках «Наш дзень» (1951), «Сіні ранак» (1959) вершы, прасякнутыя патрыятызмам і грамадзянскім пафасам, адлюстроўваць працоўныя будні краіны, трывогу за мір на зямлі. У зборніку «Сонечная паводка» (1962) — зварот да франтавых будняў, роздум аб якіх пазней стаў адной з істотных асаблівасцей яго паэзіі. Кніга «Мае мерыдыяны» (1965) засведчыла другое нараджэнне паэта.[5] У ёй, як і ў кнігах «Твае далоні» (1967), «Пойма» (1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Ёсць на свеце мой алень» (1978) разгортваецца суровы летапіс памяці. Аўтар ліра-эпічных паэм «Белы камень», «Кара», «Жураўліны бераг».

Драматызм ваеннага часу складае аснову перажывання, вызначае характар лірычнай споведзі героя, былога франтавіка, абумоўлівае глыбокі смутак паэзіі. Погляд у гераічнае мінулае і ў сённяшні дзень вачыма страчаных баявых сяброў становіцца найважнейшай адзнакаю эстэтычнай вартасці яго паэзіі. Высокая мастацкая культура, маштабнасць мыслення паэта выяўляюцца ў разважаннях над імгненнем і вечнасцю, над глабальнымі пытаннямі сучаснасці, падсвечанымі памяццю франтавых дарог, у глыбокім пранікненні ў духоўны свет чалавека. Імкненне адчуць і зразумець людскія трывогі і клопаты, душэўны неспакой у роздуме аб нашчадках робяць творчасць А. Пысіна эмацыянальна дзейснай, абумоўліваюць яе гуманістычную скіраванасць у заўтрашні дзень. Лірыцы паэта ўласцівы жыццесцвярджальнасць, унутраная засяроджанасць, спавядальная шчырасць, сталае майстэрства.[5]

Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэму «Дзяўчынка Марыям» (1970), кнігі вершаў і паэм «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984).

Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў «Бярозка ля кожных варот» (1972). Пераклаў на беларускую мову «Маабіцкі сшытак» М. ДжаліляС. Гаўрусёвым, 1975), зборнік вершаў М. Ханінава «Жураўлі над стэпам» (1977).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968) за кнігу вершаў «Твае далоні». Узнагароджаны медалямі.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1980.
  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1989.

Зноскі

  1. Пысин Алексей Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. Беларусь 1995.
  4. а б 34. Магіла Пысіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  5. а б Л. Гарэлік (1981)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пы́сін Аляксей Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Бярозкін Р. Постаці. — Мн., 1971.
  • Бечык В. Свет жывы і блізкі. — Мн., 1974.
  • Гніламёдаў У. Упоравень з векам. — Мн., 1976.
  • Шпакоўскі I. Узрушанасць. — Мн., 1978.
  • Гарэлік Л. Аляксей Пысін: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1981.
  • Вялюгін А. Выбр. тв. Т. 2. — Мн., 1984.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.