Аляксей Пятровіч, сын Пятра I

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксей Пятровіч, сын Пятра I
Czarevich Alexei by Bernhard Christoph Francke.jpeg
Партрэт Аляксея Пятровіча. Таннауэр І. Г., 1-а пал. 1710-х гг.
 
Дата нараджэння: 28 лютага
Дата смерці: 26 чэрвеня

Аляксе́й Пятро́віч (18 (28) лютага 169026 чэрвеня 1718), царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I і яго першай жонкі Еўдакіі Лапухінай.

Быў жанаты на прынцэсе Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара Карла VI. Дзеці — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар Пётр II.

У 1717 Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэтую дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць. Смяротны прысуд яму падпісаў Пётр Мацвеевіч Апраксін.

Памёр у Петрапаўлаўскай крэпасці 26 чэрвеня 1718 г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўленыя дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэтае мука магла стаць непасрэдным чыннікам яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо А. І. Румянцава Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея — не выключана, што падробка XIX ст.

[правіць] У Сеціве


Дом Раманавых (да Пятра III)
Раман Юр'евіч Захар'ін
Анастасія,
жонка Івана IV Грознага
Фёдар I Іаанавіч
Мікіта Раманавіч Захар'ін
Фёдар Мікіціч
(патрыярх Філарэт)
Міхаіл Фёдаравіч
Аляксей Міхайлавіч
Аляксей Аляксеевіч
Соф'я Аляксееўна
Фёдар III
Іван V
Ганна Іванаўна
Кацярына Іаанаўна
Анна Леапольдаўна
Іван VI
Пётр I Вялікі
(2-я жонка Кацярына I)
Аляксей Пятровіч
Пётр II
Анна Пятроўна
Пётр III
Лізавета Пятроўна
Аляксандр Мікіціч
Міхаіл Мікіціч
Іван Мікіціч
Мікіта Іванавіч
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах