Аляксей Пятровіч Тупчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Тупчы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Пятровіч Тупчы
Нарадзіўся 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Украіна РВВФК (Кіеў) 39 (3)
2003 Украіна Змена-Абалонь (Кіеў) 4 (0)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 95 (1)
2011 Беларусь Віцебск 32 (1)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2012 Беларусь Гомель 8 (0)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 25 (2)
2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 5 (0)
2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 29 (7)
2016—2017 Беларусь Гарадзея 37 (2)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 15 (1)
2018—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (1)
2019 Беларусь Горкі 25 (0)
2020 Беларусь Орша 19 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.

Аляксей Тупчы (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру на Украіне, але ўжо ў маладым узросце апынуўся ў магілёўскім «Дняпры». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год гуляў у Лізе Еўропы.

Сезон 2011 правёў у «Віцебску». У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», а ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Гомеля».

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[2]. Сезон пачынаў на лаўцы запасных, але потым замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. Распачынаў сезон як асноўны апорны паўабаронца, але ўжо ў матчы другога тура супраць «Слуцка» (5 красавіка 2014 года) атрымаў цяжкую траўму. Аднавіўся ад траўмы ў жніўні 2014 года, але застаўшуюся частку чэмпіянату пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4] і неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Дняпры»[5]. У лютым 2015 падпісаў кантракт з магіляўчанамі[6]. Перад пачаткам сезона быў абраны капітанам каманды.

У студзені 2016 года стаў іграком «Гарадзеі», якая выйшла ў Вышэйшую лігу[7]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў аснове ў якасці апорнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове.

У ліпені 2017 года зноў далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[9], дзе замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[11]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[12], аднак у сакавіку пакінуў яго і неўзабаве далучыўся да «Горак»[13], у складзе гэтага клуба правёў сезон 2019 у Другой лізе.

У лютым 2020 года стаў іграком «Оршы»[14], гуляў за клуб да канца сезона 2020.

У красавіку 2021 года пераехаў жыць у ЗША[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 10 0
2005 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 17 0
2006 Д1 Дняпро Беларусь 17 0
2007 Д1 Дняпро Беларусь 18 1
2008 Д1 Дняпро Беларусь 0 0
2009 Д1 Дняпро Беларусь 15 0
2010 Д1 Дняпро Беларусь 18 0
2011 Д1 Віцебск Беларусь 32 1
2012 (1) Д1 Белшына Беларусь 8 0
2012 (2) Д1 Гомель Беларусь 8 0
2013 Д1 Дняпро Беларусь 25 2
2014 Д1 Шахцёр Беларусь 5 0
2015 Д2 Дняпро Беларусь 29 7
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 27 2
2017 (1) Д1 Гарадзея Беларусь 10 0
2017 (2) Д1 Дняпро Беларусь 15 1
2018 Д2 Белшына Беларусь 28 1
2019 Д3 Горкі Беларусь 25 0
2020 Д2 Орша Беларусь 19 0

Зноскі

  1. Oleksiy Tupchy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Алексей Тупчий подписал контракт с "Днепром"
  3. Тупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер"
  4. Футбол. Алексей Тупчий и Александр Гурули покидают солигорский "Шахтер"
  5. Левицкий, Тупчий и еще восемь футболистов находятся на просмотре в «Днепре»
  6. "Днепр" заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым
  7. Тупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер"
  8. Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей"
  9. Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр"
  10. Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
  11. Жевнеров и Тупчий снова стали футболистами "Белшины"
  12. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной"
  13. Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки»
  14. "Орша" подписала контракты с четырьмя футболистами
  15. Наш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: "Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит"