Аляксей Святаслававіч Янушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Янушкевіч)
Футбол
Аляксей Янушкевіч
Поўнае імя Аляксей Святаслававіч Янушкевіч
Нарадзіўся 15 студзеня 1986(1986-01-15)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2008 Беларусь Дынама (Мінск) 15 (0)
2008   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 26 (0)
2009—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 216 (6)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 43 (0)
2021 Беларусь Віцебск 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2014—2017 Беларусь Беларусь 4 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2017

Аляксей Янушкевіч (нар. 15 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама», гуляў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда».

З 2009 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010 стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У другой палове 2013 года стаў часам заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральных абаронцаў Яўгену Постнікаву і Мікалаю Кашэўскаму.

Па заканчэнні сезона 2013 з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Янушкевіча ў казахстанскі «Атырау», але ў снежні 2013 года кантракт з «Шахцёрам» быў падоўжаны[3]. У сезоне 2014 зноў стаў трывалым цэнтральным абаронцам салігарчан.

У студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 распачаў у цэнтры абароны, але пазней стаў часцей выкарыстоўвацца на флангах. Канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У лістападзе 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове, згуляўшы толькі ў 11 матчах чэмпіянату. Па заканчэнні сезона з’явілася інфармацыя аб тым, што Янушкевіч можа пакінуць Салігорск[6], аднак у выніку ў студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2017 вярнуў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы салігарчан. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Янушкевіч застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў выхадзіць у стартавым складзе, а ў чэрвені выбыў да канца сезона з-за траўмы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[9] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з «Віцебскам»[13]. Не меў трывалага месца ў стартавым складзе віцебскай каманды, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

У кастрычніку 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў зборную ў кастрычніку 2017 года.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Дынама Беларусь 7 0
2004 дубль Дынама Беларусь 27 0
2005 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2006 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2007 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 26 0
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 14 0
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 30 1
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 31 0
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 29 1
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 22 0
2014 Д1 Шахцёр Беларусь 28 0
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 19 0
2016 Д1 Шахцёр Беларусь 11 0
2017 Д1 Шахцёр Беларусь 25 0
2018 Д1 Шахцёр Беларусь 7 1
2019 Д1 Іслач Беларусь 26 0
2020 Д1 Іслач Беларусь 17 0
2021 Д1 Віцебск Беларусь 12 0

Зноскі

  1. Aleksey Yanushkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Yanushkevich // FBref.com
  3. Алексей Янушкевич продлил контракт с «Шахтером»
  4. «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем
  5. "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем
  6. «Шахтер» расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Осипенко, Игнятевичем и Павловым
  7. "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем
  8. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  9. "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  10. Янушкевич перешел в "Ислочь"
  11. Янушкевич продлил контракт с "Ислочью"
  12. Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью"
  13. Алексей Янушкевич стал игроком "Витебска"
  14. Янушкевич покинул "Витебск"
  15. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич — в составе
  16. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  17. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.