Аляксей III Ангел
| Аляксей III Ангел грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος |
||
| Партрэт Аляксея III Ангела ў форме манеты з «Promptuarii Iconum Insigniorum» — зборніка біяграфій, выдадзенага ў 1553 годзе | ||
|
||
|---|---|---|
| 8 красавіка 1195 — 1 жніўня 1203 | ||
| Папярэднік: | Ісак II Ангел | |
| Пераемнік: | Ісак II Ангел і Аляксей IV Ангел | |
| Веравызнанне: | Праваслаўе | |
| Нараджэнне: | 1153 | |
| Смерць: | 1211 | |
| Род: | Ангелы | |
| Бацька: | Андронік Дука Ангел | |
| Маці: | Еўфрасіння Ангеліна | |
| Жонка: | Еўфрасіння Дукіня Камаціра | |
| Дзеці: | 1) Ірына 2) Ганна Ангел 3) Еўдакія Ангеліна Камніна |
|
Аляксей III Ангел (грэч. Αλέξιος Γ' Άγγελος; каля 1153 — 1211) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 1195—1203 гадах.
Калі яго малодшы брат Ісак стаў басілеўсам, Аляксей змог вярнуцца на радзіму і дасягнуць рангу севастакратара. У падзяку за аказаную дапамогу ён асляпіў кіраўніка і сам заняў рамейскі прастол. Але новы васпан нічым не адрозніваўся ад свайго папярэдніка, і краіна, якая знаходзілася ў заняпадзе, была аддадзена пад уладу арыстакратаў. Праз некалькі гадоў сыну зрынутага імператара Аляксею IV атрымалася з дапамогай удзельнікаў Чацвёртага крыжовага паходу вярнуць адняты прастол. Але пасля гэтага Ангелы кіравалі Канстанцінопалем толькі паўгода, затым горад патрапіў у рукі еўрапейцаў, а краіна распалася на шэраг дзяржаў.
Усё сваё далейшае жыццё Аляксей III правёў у туляннях па былых землях Візантыі, але нідзе не мог знайсці прытулку. Толькі ў 1210 годзе ён знайшоў прытулак пры двары даўняга праціўніка імперыі — Канійскага султаната. Там ён вырашыў заняць прастол Нікейскай імперыі, дзе кіраваў яго ўласны зяць Феадор I Ласкарыс. Заключыўшы саюз з мусульманамі, Ангел прайграў генеральную бітву і скончыў свае дні ў манастыры.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей III Ангел