Аляксей I Вялікі Камнін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксей I Вялікі Камнін
Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός
Аляксей I Вялікі Камнін
сцяг
1-ы Трапезундскі імператар
1204 — 1222
Пераемнік: Андронік I Гід
 
Нараджэнне: 1181({{padleft:1181|4|0}})
Канстанцінопаль, Візантыйская імперыя
Смерць: 1 лютага 1222({{padleft:1222|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Трапезунд, Трапезундская імперыя
Бацька: Мануіл Камнін
Маці: Русудан (царэўна Грузіі, дачка Георгія III і Бурдухан, сястра царыцы Тамары)

Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч.: Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 12041222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей быў сынам севастакратара Мануіла Камніна і даводзіўся ўнукам візантыйскаму імператару Андроніку I. Пасля гібелі сваіх дзеда і бацькі ў выніку перавароту ў 1185 годзе ў Канстанцінопалі, малалетніх Аляксея і яго брата Давіда тайна вывезлі ў Грузію да іх цёткі, царыцы Тамары.

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе ў выгнаннікаў з'явілася магчымасць паспрабаваць вярнуць сабе імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве пасля гэтага Аляксей быў абвешчаны імператарам.

Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войскаў нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксею прыйшлося адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі прастол і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.

У вялікай ступені дзякуючы гэтаму, а таксама палітычнаму саюзу з Грузіяй, досыць слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя была ў стане на працягу дзвюх з паловай стагоддзяў захоўваць уласную дзяржаўнасць.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Папярэднік:
новы тытул
Трапезундскі імператар
12041222
Пераемнік:
Андронік I Гід