Аляскінскі хрыбет
Аляскінскі хрыбет (англ.: Alaska Range) - адносна вузкі горны хрыбет на поўдні Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі (ЗША). Даўжыня каля 1000 км. Сярэдняя вышыня каля 3000 м, найбольшая - 6191 м (гара Мак-Кінлі, самая высокая вяршыня Паўночнай Амерыкі).
Змест |
Геаграфія [правіць]
Хрыбет распасціраецца ад возера Кларк на паўднёва-захадзе да ракі Белай на канадскай тэрыторыі Юкан на паўднёвым усходзе. З'яўляецца часткай Ціхаакіянскага вулканічнага кальца і Дэналійскага разлому, які праходзіць уздоўж паўднёвага краю хрыбта. У самым хрыбце вулканаў няма.
Аляскінскі хрыбет - важны клімата- і водападзел. На паўднёвых увільготненых схілах да вышыні 800 м яловыя лясы, вышэй - вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўночных больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000-1200 м, вышэй - горныя тундры.
Восевая частка хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях - з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя.
Самыя высокія вяршыні [правіць]
Мак-Кінлі — вышыня 6194 м
- Фаракер - 5304 м
- Хантэр - 4442 м
- Хэйес - 4216 м
- Сільвертроун - 4029 м
- Дебара - 3761 м
- Хангінгтан - 3730 м
- Расэл - 3557 м
Этымалогія назвы [правіць]
Назва «Аляскінскі хрыбет» упершыню была ўжыта ў 1869 годзе натуралістам Далам (англ.: W.H. Dall).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.