Аляхновіцкае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляхновіцкае ўзвышша
Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°01′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Аляхновіцкае ўзвышша
Аляхновіцкае ўзвышша

Аляхновіцкае ўзвышша — паўночна-заходняя частка Мінскага ўзвышша, якая знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. На паўднёвым захадзе абмежавана далінай Заходняй Бярэзіны, на паўночным усходзе — далінай Ушы. На поўначы стромкім уступам падыходзіць да забалочанай Нарачана-Вілейскай нізіны.[1]

Рэльеф узвышша плоскахвалісты, з адноснымі перавышэннямі каля 5 м. Ускраіны крутыя, зыходзячы да рачных далін, утвараюць высокія схілы да 20 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, у асноўным выкарыстоўваюцца пад пашу. Расліннасць прадстаўлена на схілах хмызнякамі і масівамі лесу.[1]

Найвышэйшы пункт Аляхновіцкага ўзвышша — 313 м. Назвы не мае. Знаходзіцца на лясістым пагорку паміж вёскамі Уланаўшчына, Гірдзі і Воўкаўшчына Маладзечанскага раёна, у 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Маладзечна. Вяршыня пазначана разбураным трыянгулятарам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]