Аліварыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аліварыя
Тып

ААТ

Год заснавання

1864

Размяшчэнне

Беларусь, Мінск

Сайт

http://www.alivaria.by

Піўзавод Аліварыя — найстарэйшая піваварная кампанія Беларусі, якая размешчана ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 г. мінскай мяшчанкай Фрумкінай на месцы сучаснага завода была пабудавана драўляная піваварня. Пазней уладальнікам піваварні стаў граф Карл Эмерыкавіч Чапскі, які ў 1894 г. пабудаваў каменную піваварню. У 1898 г. піваварня была прададзена аўстрыйскім купцам братам Лекертам, пасля чаго прадпрыемства пачало звацца заводам Лекертаў. У 1917 г. завод быў нацыяналізаваны і атрымаў назву «Піўзавод Беларусь». Падчас Вялікай Айчыннай вайны завод не быў зруйнаваны і працягваў вытворчасць. У 1994 г. завод быў пераўтвораны у ААТ «Піўзавод Аліварыя». У кастрычніку 2005 г. уладальнікам 30 % акцый стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У канцы 2006 г. 30 % дадатковай эмісіі акцый набыў Baltic Beverages Holding, пасля чаго доля ЕБРР склала 21 %.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 г. доля ААТ «Піўзавод Аліварыя» у агульным аб'ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 12,7 %. Прадпрыемства вырабляе 11 гатункаў піва:

  • Аліварыя Безалкогольное
  • Аліварыя Десятка
  • Аліварыя Крепкое
  • Аліварыя Золотое
  • Аліварыя Экстра
  • Аліварыя Троицкое
  • Аліварыя Рождественское (сезонны гатунак)
  • Бровар Классическое
  • Бровар Крепкое
  • Бровар Светлое
  • Data 1864

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]