Алігархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы
Партал:Палітыка · правіць

Аліга́рхія (грэч.: ὀλιγαρχία (oligarchia) — «улада нямногіх», ад стар.-грэч.: ὀλίγος (oligos) — «нямногія» і стар.-грэч.: ἀρχή (arche) — «улада») — палітычны рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках параўнальна малалікай групы грамадзян (напрыклад, прадстаўнікоў буйнога манапалізаванага капіталу[1]) і, часам, абслугоўвае іх асабістыя і групавыя інтарэсы, а не інтарэсы ўсіх грамадзян. Інакш кажучы, улада і капітал сканцэнтраваны ў адных руках. Алігархі — члены алігархіі, могуць або самі быць членамі ўрада, або аказваць вырашальны ўплыў на яго фарміраванне і прыняцце рашэнняў у сваіх асабістых і групавых інтарэсах.

Алігархія ў антычнай палітыцы[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін першапачаткова пачалі выкарыстоўваць у Старажытнай Грэцыі філосафы Платон і Арыстоцель. Арыстоцель ужываў тэрмін «алігархія» ў значэнні «ўлада багатых», супрацьпастаўляючы яе арыстакратыі. Арыстоцель лічыў, што існуюць тры ідэальных формы кіравання: манархія, арыстакратыя і палітыя, кожная з якіх выраджаецца ў няправільныя формы — тыранію, алігархію, дэмакратыю адпаведна.

Арыстоцель лічыў дэмакратыю меншым злом, чым алігархію, дзякуючы большай стабільнасці дэмакратычнага дзяржаўнага ладу. Ён лічыў любую алігархію недасканалай. Так, апісваючы дзяржаўны лад Спарты з яе «ратацыйнай» алігархіяй эфораў, якая абмяжоўвала ўладу цароў, Арыстоцель пісаў: «Дрэнна ідзе справа з эфорыяй. Гэта ўлада ў іх кіруе найважнейшымі галінамі кіравання. Папаўняецца ж яна з асяроддзя ўсяго грамадзянскага насельніцтва, так што ў склад урада трапляюць часцяком людзі зусім бедныя, якіх … лёгка можна падкупіць».[2]

Зрэшты, і распаўсюджанае ў яго час меркаванне пра неабходнасць маёмаснага цэнзу пры абранні найбольш дастойных — як гэта адбывалася ў Карфагене — Арыстоцель таксама адпрэчваў з-за фактычнай «куплі ўлады»[3].

Сучасныя вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 годзе выдатны сацыёлаг Роберт Міхельс сфармуляваў «жалезны закон алігархіі», паводле якога дэмакратыя (магчыма маецца на ўвазе прамая дэмакратыя) у прынцыпе немагчымая ў буйных грамадствах, і любы дэмакратычны рэжым непазбежна выраджаецца ў алігархію. Прыкладамі могуць быць: улада наменклатуры ў камуністычных краінах, карпаратакратыя ці плутакратыя ў шматлікіх заходніх дэмакратычных краінах (асабліва на федэральным узроўні ў ЗША), кампрадорская буржуазія ў краінах у стадыі развіцця. У ЗША існуе распаўсюджаны слэнгавы тэрмін fat cat — «тоўсты кот» — для багатага бізнесмена, які ўкладвае грошы ў лабіяванне сваіх інтарэсаў палітыкамі.

У СССР паліты-эканамічная літаратура пазначала «алігархію» як рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкаму колу людзей (напрыклад, найбольш багатых асоб)[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Акадэмік"» значэнне слова "алігарх". Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.
  2. Аристотель. Политика, Антология мировой философии. М., 1969. Т.1. С. 465—475.
  3. Арыстоцель Палітыка (II, Разбор дзяржаўнага ладу крыцян і карфагенян 8, 5-7).
    Арыстоцель Палітыка (II, Разбор дзяржаўнага ладу лакедэманян 6, 14).
  4. БСЭ — Алігархія

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арыстоцель. Афінская палітыя. (Разбор перыядычнай змены дзяржаўнага ладу).