Алімпійскі Мішка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
На закрыцці алімпіяды

Мядзведзік Мі́шка (або Мі́ша) — талісман XXII Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў 1980 годзе ў Маскве. Уяўляе сабою чалавекападобнага мядзедзя, які стаіць на задніх лапах і ўсміхаецца. Аўтарам персанажа з'яўляецца кніжны ілюстратар Віктар Чыжыкаў.

Ва ўсходнеславянскіх мовах імя Міхаі́л і яго вытворныя (Міха́йла Пата́павіч, Мі́ша, Мішу́тка і інш.) — традыцыйныя мянушкі для мядзведзя. Арганізацыйны камітэт Маскоўскай алімпіяды выбраў у якасці сімвала іменна гэту жывёлу, бо ёй уласцівыя такія характэрныя для спартсмена якасці, як сіла, упартасць і смеласць.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар талісмана Віктар Чыжыкаў

У 1977 годзе арганізацыйны камітэт Алімпіяды абвясціў конкурс на лепшую выяву мядзведзя. У выніку журы выбрала эскіз Віктара Чыжыкава[1], на яком быў нарысованы ўсмешлівы мядзведзік, падпяразаны сіне-чорна-жоўта-зялёна-чырвоным (колеры алімпійскіх колцаў) рэменем з пражкаю ў выглядзе гэтых колцаў залацістага колеру. Мішка быў зацверджан у якасці афіцыйнага талісмана 19 снежня 1977 года.

Вялізнае медзведзяня зрабілі на мехавой фабрыцы (цяпер — ТАА «Фабрика искусственного меха») у Жоўтых Водах (Украіна). Па іншых звестках, яго зрабілі ў НДІ Гумавай прамысловасці ў Сергіевым Пасадзе.

Як успамінае аўтар Алімпійскага Мішкі мастак дзіцячай кнігі Віктар Чыжыкаў, яму пазванілі і сказалі: «Віншуем! Ваш мядзведзь прайшоў ЦК!». У час цырымоніі закрыцця Алімпіяды-80 вялізазная гумавая лялька Мішкі на паветраных шарах павольна паплыла ў маскоўскім небе пад песню Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава ў выкананні Льва Лешчанкі. Відовішча было настолькі кранальнае, што і гледачы, і ўдзельнікі Алімпіяды не маглі ўтрымацца ад слёз.

Ужо восенню 1980 года да савецкага ўрада звярнулася адна заходнегерманская фірма з прапановай купіць гумавага Мішку за 100 тысяч дойчмарак. Фірме адмовілі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Мультфільм «Кто получит приз» (1979) быў выпушчаны студыяй «Саюзмультфільм» і прымеркаваны да адкрыцця Алімпіяды-80.
  • У мультфільме Трое з Прастаквашына (1978) Дзядзя Фёдар чытае часопіс «Мурзілка», дзе на вокладцы нарысован Алімпійскі Мішка.
  • У 13-м выпуску мультфільма «Ну, погоди!» (1980) Алімпійскі Мішка ўручае воўку і зайцу прыз — пірог, упрыгожаны воўкам і зайцам з шакаладу.
  • Алімпійскі Мішка стаў персанажам серыі з трох мультфільмаў «Баба-Яга против!», выпушчаных у 1980 годзе студыяй «Саюзмультфільм».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Алімпійскія талісманы