Амалех

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Амалех (іўр.: עֲמָלֵק) – паводле падання, сын Еліфаза, роданачальнік амелікян, старажытнага арабскага племені, якое качавала ў пустынях Аравіі і паўднёвай Палестыны і было роднасным ідумеям. Імя Амалеха часта служыць у Бібліі назвай ўсяго племені, як і імя Ізраіль нярэдка азначае ўвесь народ ізраільскі. 3 прычыны шматвекавой варожасці, якая панавала паміж яўрэямі і амелікянамі, імя Амалех стала ў пазнейшых яўрэйскіх рэлігійна-містычных тлумачальнікаў свяшчэннага пісання сінонімам зла і нячыстай сілы.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 149—150.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.149—150. ISBN 5-343-00151-3.