Амар Тарыхас
| Амар Эфраін Тарыхас Эрэра Omar Efraín Torrijos Herrera |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| кастрычнік 1968 — 1 жніўня 1981 | |||
| Нараджэнне: | 13 лютага 1929 Сант'яга, прав. Верагас, Панама |
||
| Смерць: | 1 жніўня 1981 (52 года) гара Марта, Панама |
||
| Пахаваны: | форт Амадор, Панама | ||
| Бацька: | настаўнік | ||
| Дзеці: | сын Марцін Тарыхас Эспіна | ||
Амар Эфраін Тарыхас Эрэра (ісп.: Omar Efraín Torrijos Herrera, 13 лютага 1929, Сант'яга, правінцыя Верагас - 1 жніўня 1981, гара Марта) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Панамы; брыгадны генерал (1969).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1951 скончыў ваеннае вучылішча ў Сальвадоры, з 1952 на ваеннай службе ў Нацыянальнай гвардыі Панамы. Праходзіў навучанне ў Школе Амерык ў Зоне Панамскага канала.
Узначаліў групу антыімперыялістычна і нацыяналістычна настроеных афіцэраў Нацыянальнай гвардыі, якія ўчынілі ў кастрычніку 1968 г. дзяржаўны пераварот.
З 1969 г. галоўнакамандуючы Нацыянальнай гвардыяй і фактычны кіраўнік Панамы (паводле Канстытуцыі 1972 года, з'яўляўся «вышэйшым лідарам Панамскай рэвалюцыі»). Яго памочнікам быў Чучу Марцінес.
Да 11 кастрычніка 1978 г. - кіраўнік урада. Адышоўшы ад актыўнай палітычнай дзейнасці і пасяліўшыся ў сельскай мясцовасці (апошнія гады жыцця шмат часу праводзіў у паселішчы Каклесіта), захоўваў ўплыў на членаў урада, часта прымаючы і кансультуючы высокапастаўленых наведвальнікаў.
Загінуў у авіякатастрофе пры загадкавых абставінах.
Маісес Тарыхас у сваім інтэрв'ю мексіканскай газеце "Эксельсіёр" заявіў, што смерць яго брата з'яўляецца справай рук ЦРУ ЗША.
Хасэ Дэ Хесус Марцінес, былы целаахоўнік Тарыхаса (пілот па спецыяльнасці) у жніўні 1987 г. ў эфіры Панамскай праграмы «Сведкі гісторыі» паведаміў, што лічыць смерць Тарыхаса справай рук амерыканцаў. Ён таксама паведаміў, што навігацыйная сістэма самалёта магла быць выведзена з ладу пры падрыхтоўцы да вылету.
Па сцвярджэнні аднаго з памочнікаў Мануэля Нар'егі, авіякатастрофа была арганізавана Нар'егам.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
