Амар шонар Бангла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

АМАР ШОНАР БАНГЛА (бенг. আমার সোনার বাংলা, што значыць "Мая залатая Бенгалія") — дзяржаўны гімн Бангладэш. Гэтая песня была напісаная бенгальскамоўным індыйскім паэтам Рабіндранатам Тагорам у 1906. Яна была абвешчаная нацыянальным гімнам Бангладэш 13 студзеня 1972. "Амар шонар Бангла" выконваецца і ў Заходняй Бенгаліі, але не мае там афіцыйнага статусу. Тагор таксама з'яўляецца аўтарам дзяржаўнага гімну Індыі — Джана гана мана.

"Амар шонар Бангла" была напісана Тагорам у кантэксце падзелу Бенгаліі брытанскімі каланіяльнымі уладамі на две часткі ў 1905 (падзел прадоўжыўся да 1912). Яна напісана ў стылі вандруючых бенгальскіх народных спявакоў — баулаў.

Тэкст на бенгальскай
আমার সোনার বাংলা
আমি তোমায় ভালবাসি।
চিরদিন তোমার আকাশ,
তোমার বাতাস আমার প্রাণে
ও মা, আমার প্রাণে বাজায় বাঁশি।
সোনার বাংলা,
আমি তোমায় ভালবাসি।
ও মা,
ফাগুনে তোর আমের বনে
ঘ্রানে পাগল করে--
মরি হায়, হায় রে
ও মা,
ফাগুনে তোর আমের বনে
ঘ্রানে পাগল করে--
ও মা,
অঘ্রানে তোর ভরা খেতে,
আমি কি দেখেছি
কি দেখেছি মধুর হাসি।।
সোনার বাংলা,
আমি তোমায় ভালবাসি।
কি শোভা কি ছায়া গো,
কি স্নেহ কি মায়া গো--
কি আঁচল বিছায়েছ
বটের মূলে,
নদীর কূলে কূলে।
মা, তোর মুখের বাণী
আমার কানে লাগে
সুধার মতো--
মরি হায়, হায় রে
মা, তোর মুখের বাণী
আমার কানে লাগে
সুধার মতো--
মা, তোর বদনখানি মলিন হলে
আমি নয়ন জলে ভাসি।।
ও মা,
আমি নয়ন জলে ভাসি।।
সোনার বাংলা,
আমি তোমায় ভালবাসি।
Транслітарацыя бенгальскага тэксту
Амар шонар Бангла
Амі томай бгалобашы
Чыродын томар акаш, томар баташ амар пранэ
О ма, амар пранэ баджай башы
Шонар Бангла
Амі томай бгалобашы.
О ма, фагунэ тор амэр бонэ
Гранэ пагол корэ —
Моры гай, гай рэ —
О ма, фагунэ тор амэр бонэ
Гранэ пагол корэ
О ма, огранэ тор бгора кхетэ
Амі кі дэкхечхы
Кі дэкхечхы, модгур гашы.
Шонар Бангла
Амі томай бгалобашы.
Кі шобга кі чхая го,
Кі снего кі мая го —
Кі ачол бічхаечхо ботэр мулэ,
Нодыр кулэ кулэ.
Ма тор мукхер бані амар канэ
Лаге шудгар мото —
Моры гай, гай рэ —
Ма тор мукхер бані амар канэ
Лаге шудгар мото.
Ма тор бодонкхані молін голе,
Амі ноён джолэ бгашы.
О ма, амі ноён джолэ бгашы.
Шонар Бангла
Амі томай бгалобашы.
Пераклад з бенгальскай
Мая залатая Бенгалія,
Я кахаю цябе.
Заўжды тваё неба, твой вецер у маёй душы...
О маці, у маёй душы граюць на дудцы.
Залатая Бенгалія,
Я кахаю цябе.
О маці, у месяцы фагуне
Ад паху тваіх мангавых лясоў
Я вар'яцею —
Ой, я паміраю —
О маці, у месяцы фагуне
Ад паху тваіх мангавых лясоў я вар'яцею.
О маці, у месяцы огране,
На тваіх поўных палях, што я убачыў?
Што я убачыў? — Мядовую усмешку.
Залатая Бенгалія,
Я кахаю цябе.
Ах, якую прыгажосць, які цень
Якую ласку, якую любоў
Ты пасцяліла нібы частку свайго са́ры
Пад баньянамі, па берагах рэк.
Маці, словы з тваіх вуснаў
Маім вушам здаюцца нектарам.
Ой, я ўміраю —
Маці, словы з тваіх вуснаў
Маім вушам здаюцца нектарам.
Маці, калі гэты твар твой нахмурываецца
Я плаваю ў слязах.
О маці, я плаваю ў слязах.
Залатая Бенгалія,
Я кахаю цябе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Бангладэш у тэмах