Амвросій Медыяланскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амвросій на мазаіцы ў Базіліцы Сант-Амброджа ў Мілане

Амвросій, Амвросій Медыяланскі (каля 430, Трыр4 красавіка 397) -- адзін з айцоў хрысціянскай царквы.

Нарадзіўся ў сям'і ўрадавага чыноўніка. Выхаванне атрымаў у Рыме, дзе вывучаў літаратуру і юрыспрудэнцыю, рыхтуючыся стаць адвакатам. У 369 імператар Феадосій зрабіў яго сваім намеснікам паўночнай Італіі з рэзідэнцыяй у Мілане. Займаючы пасаду прэфекта Лігурыі і Эміліі, Амвросій заслужыў высокую любоў і павагу да сябе з боку народа і таму ў 374 быў адзінагалосна абраны епіскапам. Займаючы гэту высокую пасаду, Амвросій вывучаў багаслоўе і філасофію, шмат энергіі аддаваў арганізацыйнаму ўмацаванню хрысціянскай царквы, змагаўся за захаванне чысціні царкоўных догматаў, раўніва клапаціўся аб незалежнасці царквы ад дзяржавы. Хітры і лоўкі дыпламат, ён ніколі не пераставаў быць юрыстам, рашуча выступаў супраць ліхвяроў і яўрэяў, да якіх быў вельмі варожа настроены, праслаўляў аскетызм.[1]

Амвросій Міланскі — аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагетыцы (каменціраванню), 84 лістоў і казанняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празмерная схільнасць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасць ад грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філона Александрыйскага, за што пазней Амвросія празвалі хрысціянскім Філонам.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Скарына Ф. Творы:... С. 163.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.163. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]