Амвросій Міланскі
Амвросій, Амвросій Міланскі (~430, Трыр — 4 красавіка 397), адзін з айцоў хрысціянскай царквы.
Нарадзіўся ў сям'і ўрадавага чыноўніка. Выхаванне атрымаў у Рыме, дзе вывучаў літаратуру і юрыспрудэнцыю, рыхтуючыся стаць адвакатам. У 369 імператар Феадосій зрабіў яго сваім намеснікам паўночнай Італіі з рэзідэнцыяй у Мілане. Займаючы пасаду прэфекта Лігурыі і Эміліі, Амвросій заслужыў высокую любоў і павагу да сябе з боку народа і таму ў 374 быў адзінагалосна абраны епіскапам. Займаючы гэту высокую пасаду, Амвросій вывучаў багаслоўе і філасофію, шмат энергіі аддаваў арганізацыйнаму ўмацаванню хрысціянскай царквы, змагаўся за захаванне чысціні царкоўных дагматаў, раўніва клапаціўся аб незалежнасці царквы ад дзяржавы. Хітры і лоўкі дыпламат, ён ніколі не пераставаў быць юрыстам, рашуча выступаў супраць ліхвяроў і яўрэяў, да якіх быў вельмі варожа настроены, праслаўляў аскетызм.[1]
Амвросій Міланскі — аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагетыцы (каменціраванню), 84 лістоў і казанняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празмерная схільнасць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасць ад грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філона Александрыйскага, за што пазней Амвросія празвалі хрысціянскім Філонам.[1]
Зноскі
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.163. ISBN 5-343-00151-3.
