Амега-гіперон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэкі часціц у пузырковай камеры, якія сведчаць пра адкрыццё амега-гіперона

Амега-гіперон (амега-мінус-часціца) — элементарная часціца Ω, якая ўяўляе сабой барыён з дзіўнасцю -3 і ізатапічным спінам 0.[1]. Ω-гіперон складаецца з трох s-кваркаў. Таксама Ω-гіперонамі прынята называць аналагічныя часціцы, у якіх замест аднаго, двух або ўсіх трох s-кваркаў знаходзяцца c-, b- ці t-кваркі. У асноўным стане мае спін 3/2, але пры наяўнасці арбітальнага моманту іх спін можа быць большым. Існаванне амега-гіперона было прадказана М. Гел-Манам у 1962 годзе ў рамках кваркавай мадэлі. Эксперыментальна адкрыты на паскаральніку ў Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі ў 1964 годзе.

Характарыстыкі амега-гіперона
Часціца кваркавы
састаў
Энергія спакою, МэВ T JP Q S c b t Сярэдні час жыцця, с Асноўная мода распаду
Ω sss 1672,45±0,29 0 32+ −1 −3 0 0 0 (8,21±0,11)×10-11 Λ0 + K
Ξ0 + π
Ξ + π0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ишханов Б. С., Кэбин Э. И.. Омега-минус-гиперон (руск.)(недаступная спасылка). Шпаргалка для отличника. Частицы и ядра. msu.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2011. Праверана 23 ліпеня 2011.