Амерыкана-іранскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыкана-іранскія адносіны
ЗША і Іран
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Іран
Іран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыкана-іранскія адносіны — двухбаковыя адносіны паміж ЗША і Іранам. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваны ў 1883 годзе, разарваны ў 1980 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ЗША і Іран (тады ён зваўся Персіяй) усталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1883 годзе. У 1906 годзе ў Іране ў выніку рэвалюцыі ўтварылася канстытуцыйная манархія, а ў 1953 годзе адбыўся пераварот супраць дэмакратычна абранага прэм’ер-міністра (гэты пераварот быў арганізаваны і прафінансаваны ЗША і Вялікабрытаніяй). У 1978 годзе ў Іране адбылася Ісламская рэвалюцыя, у выніку чаго шах быў вымушаны пакінуць краіну. Злучаныя Штаты разарвалі дыпламатычныя адносіны з Іранам у 1980 годзе пасля захопу супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Тэгеране. У наш час урад ЗША не мае дыпламатычных ці консульскіх адносін з Іранам.

ЗША мае даўнюю заклапочанасць іранскай ядзернай праграмай, падтрымкай Іранам тэрарызму і парушэннем гэтай краінай правоў чалавека. Шматлікія санкцыі былі ўведзены ў адносінах да Ірана з боку Злучаных Штатаў і міжнароднай супольнасці, каб прымусіць Іран сур’езна заняцца перамовамі з міжнароднай супольнасцю і пачаць вырашаць праблемы звязаныя з яго ядзернай праграмай. Іран па-ранейшаму не прызнае права Ізраіля на існаванне і перашкаджае ўрэгуляванню блізкаўсходняга канфлікту шляхам пастаўкі зброі такім групоўкам, як: ХАМАС, Хезбала і Палесцінскі ісламскі джыхад.

Двухбаковыя эканамічныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Урад ЗША забараняе амерыканскім кампаніям падтрымліваць любыя эканамічныя адносіны з Іранам. Санкцыі былі ўведзены ў адносінах да Ірана з-за яго падтрымкі тэрарызму, адмовы выканаць міжнародныя абавязацельствы па сваёй ядзернай праграме і з-за парушэнняў правоў чалавека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]