Амерыканская нацысцкая партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амерыканская нацысцкая партыя
англ.: American Nazi Party
Лагатып
Лідар:

Дж. Л. Рокуэл(руск.) бел. (1959-67)
М. Коэл(руск.) бел. (1967)
Ф. Колін(руск.) бел. (1970-77)

Заснавальнік:

Дж. Л. Рокуэл(руск.) бел.

Дата заснавання:

8 сакавіка 1959

Штаб-кватэра:

Арлінгтон, Вірджынія(руск.) бел.

Ідэалогія:

неанацызм
белы нацыяналізм(руск.) бел.
Антысемітызм

Дэвіз:

Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей
англ.: We must secure the existence of our people and a future for white children

Сайт:

http://www.americannaziparty.com/

Амерыканская нацысцкая партыя (англ.: American Nazi Party) — палітычная партыя ЗША, якая прытрымліваецца нацысцкай ідэалогіі. Заснавана 8 сакавіка 1959 Дж. Л. Рокуэл(руск.) бел.. Арганізацыя мела штаб-кватэру ў Арлінгтоне, Вірджынія(руск.) бел., а таксама ўтрымоўвала кніжны магазін і цэнтр прыёму наведвальнікаў. У 1967 у была перайменаваная ў Нацыянал-сацыялістычную партыю белых людзей (National Socialist White People’s Party). У тым жа годзе Рокуэл быў забіты адным з членаў партыі. Яго пераемнікам стаў М. Коэл(руск.) бел..

Партыя выпускала і распаўсюджвала друкаваную прадукцыю, дзе маляваліся белыя, якія абаранялі белых школьнікаў, ўцісканых неграмі. Апошнія ў карыкатурным святле прадстаўляліся як невуцкія і агрэсіўныя элементы. Пасля аперацыі ФБР партыю пакінуў Ф. Колін(руск.) бел., які заснаваў у 1970 у Нацыянал-сацыялістычную партыю Амерыкі (National Socialist Party of America).

У 2000-х на базе арганізацыі «Еўрапейска-амерыканская адукацыйная асацыяцыя» (European American Education Association) Амерыканская нацысцкая партыя была адноўлена пад кіраўніцтвам Рокі Сухайда. У якасці лозунга партыя выкарыстоўвае 14 слоў Дэвіда Лэйна: «Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей».

Партыя мае вэб-сайт, дзе выкладае свае погляды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • American Fuehrer: George Lincoln Rockwell and the American Nazi Party by Frederick J. Simonelli (University of Illinois Press, 1999. — ISBN 0-252-02285-8.
  • Hate: George Lincoln Rockwell and the American Nazi Party by William H. Schmaltz (Brassey’s Inc., 1999. — ISBN 1-57488-262-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]