Амерыканскі ламанцін
| Амерыканскі ламанцін | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Амерыканскі ламанцін |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Trichechus manatus (Linnaeus, 1758) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Амерыканскі ламанцін (Trichechus manatus) — буйное воднае млекакормячае сямейства ламанцінавых, якія жывуць уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.
Сярэдняя даўжыня дарослага амерыканскага ламанціна складае прыблізна 3 м, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага гэтых жывёл вар'іруецца ў сярэднім у межах 200-600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Саміцы звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасля нараджэння у даўжыню складаюць 1,2-1,4 м і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц свайго жыцця пафарбаваныя ў больш цёмныя колеры.
