Аметыст
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аметыст | |
|---|---|
| Крышталь аметыста 12x6 см. | |
| Формула | SiO2 (крэменязём) |
| Прымесь | Fe2+, Fe3+ |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Фіялетавы да бледнага чырванавата-фіялетавага |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны, перламутравы |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 7 |
| Спайнасць | Адсутнічае |
| Злом | Ракавісты; вельмі далікатны |
| Шчыльнасць | 2,63 - 2,65 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,543 - 1,554 |
Аметыст (стар.-грэч. αμέθυστος, ад α-«не» + μέθυσος «п'яніца») — сіняя, сінявата-ружовая ці чырвона-фіялетавая разнавіднасць кварца. Сустракаецца звычайна ў вольным выглядзе ў пустэчах і жылах сярод крышталічных горных парод крышталяў і іх спарышоў. Крышталі ўтвораны камбінацыяй плоскасцяў прызмы і ромбаэдра, прычым з усіх кварцаў менавіта для аметыста характэрнай рысай з'яўляецца перавага граняў ромбаэдра. Радзей крышталі маюць доўгапрызматычнае або скіпетрападобнае аблічча. Звычайны ў друзах і крышталічных шчотках ўнутры агатавых жэод, у міндалінах і расколінах вулканічных парод.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аметыст