Амніёты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амніёты

Чарапашка вылупляецца з яйка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amniota Haeckel, 1866


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  32524
EOL  3014446
FW  53189

Амніёты (Amniota) — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. рэптыліі, птушкі, млекакормячыя), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад анамній эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у яйках, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).