Амон, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цар Амон на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Амон — (іўр.: אָמוֹן, грэч.: Αμων; лац.: Amon) — чатырнаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Манасіі. Заняў пасаду ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў на працягу 2 год. Гады яго кіравання - з 643 па 641 гг. да н.э. Увайшоў у гісторыю як ганебны цар.

Названы ў гонар егіпецкага бога Амона, яго маці была Мешулемеф. Згодна Бібліі працягваў язычніцкую практыку свайго бацькі, хадзіў шляхамі свайго бацькі, пакланяўся і служыў ідалам. Згодна Талмуду Амон спаліў Тору, забараніў служэнне ў Храме, у якім з-за бяздзейнасці на алтары з'явілася павуцінне, і такім чынам моцна грашыў. Такую ж сітуацыю падае і Іосіф Флавій, апісваючы Амона як грахоўнага цара.

Пасля двух гадоў валадарства супраць Амона саставілі змову яго паслугачы. Ён быў забіты, а яго месца заняў васьмігадовы сын Іасія. Адной з прычын змовы даследчыкі называюць незадаволенасць Асірыйскім прыгнётам на Іўдзею. Аднак пасля таго, як Іасія стаў царом, забойцы Амона сталі непапулярны ў краіне і былі пакараны смерцю.

Час, у які кіраваў Амон, характарызуецца палітычнымі зменамі на Блізкім Усходзе. Магутная Асірыя пачала губляць сваю дамінуючую ролю ў рэгіёне. На ўсходзе - Вавілон, а на поўдні - Егіпет, сталі набіраць палітычную моц. У такім палітычным вакууме для невялікіх дзяржаў, як Іўдзея, утварылася выдатная магчымасць праводзіць уласную палітыку без знешняга ўмяшання.

Цары іудзейскія

СаулДавыдСаламонРаваам
АвіяАсаІасафат
JehoramAhaziahAthaliah
ІяасАмасіяUzziah/Azariah
JothamАхазЕзекія
МанасіяАмонІасія
(Jeho)ahazІяхім
ІяхоніяСедэкія