Амплуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Амплуа́ (фр.: emploi[1]) — вызначанае кола роляў, якія адпавядаюць вонкавым і ўнутраным дадзеным акцёра.

Падзел акцёраў па амплуа паходзіць першым чынам з падзелу драматычных твораў на два асноўныя віды: трагедыю і камедыю; кожны з іх патрабаваў ад акцёра адмысловых дадзеных і адмысловага стылю гульні. Таму яшчэ ў старажытнай Грэцыі існаваў падзел акцёраў на трагікаў і комікаў, пры чым, у залежнасці ад характару выкананай ролі, трагікі падпадзяляліся на:

  • першых (протаганіст)
  • другіх (дэўтэраганіст)
  • трэціх (трытаганіст)

Ілжыва-класічны тэатр ведаў наступную, якая зрабілася для еўрапейскага тэатра традыцыйнай, класіфікацыю роляў:

  • героі і гераіні
  • палюбоўнікі і палюбоўніцы
  • першыя палюбоўнікі (jeunes premiers)
  • каралі
  • тыраны
  • бацькі
  • напярснікі і напярсніцы
  • лакеі
  • субрэткі
  • інжэню (ingénues)
  • петыметры (petit-maitres)
  • прасцякі
  • злыдні

Паколькі ілжыва-класічная драматургія цікавілася пераважна душэўнай калізіяй галоўных дзейных асоб (герояў, палюбоўнікаў), то другарадныя персанажы былі надзвычай схематычныя і стэрэатыпныя. Рэалістычная драматургія запатрабавала большай індывідуалізацыі другарадных персанажаў; з прычыны гэтага, нягледзячы на наступную дыферэнцыяцыю амплуа, прынцып трафарэтнага дзялення пачынае паступова губляць свой сэнс і значэнне.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.81