Амфізбены

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Амфізбены (двухходкі)
Белая амфізбена
Белая амфізбена (Amphisbaena alba)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Амфізбены

Навуковая назва

Amphisbaenia (Gray, 1844)

Арэал
World.distribution.amphisbaenia.1.png

  Распаўсюджанне

ITIS   209626
NCBI   52185

Амфізбены (Amphisbaenia), двухходкі — падатрад паўзуноў атрада лускаватых.

Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў. Раней іх адносілі да яшчарак.

Пашыраны пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, Афрыцы, Заходняй Азіі, 1 від у Паўднёвай Еўропе, 1 — на паўднёвым усходзе ЗША. Найбольш вядомая белая амфізбена (Amphisbaena alba), плямісгая двухходка (Amphisbaena fuliginosa), хірот (Bipes canalicubatus).

Даўжыня да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрытае суцэльнай рагавой плеўкай э вузкімі папярочнымі кольцамі. У большасці канечнасці адсутнічаюць.

Вядуць падземны спосаб жыцця, часта пасяляюцца ў мурашніках і тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі.