Амфітэатр трох Галій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Amphiteatre Trois Gaules Lyon.jpg

Амфітэатр трох Галій (фр.: Amphithéâtre des Trois Gaules) — амфітэатр рымскага перыяду ў французскім горадзе Ліён. Амфітэатр атрымаў сваё імя па назве «трох Галій» (Lugdunensis, Belgica и Aquitania), трох правінцый рымскай імперыі на тэрыторыі сучаснай Францыі.

Амфітэатр быў пабудаваны прыблізна ў 19 годзе н.э. на месцы цэнтральнай часткі Condate, гальскай вёскі, размешчанай тут да прыходу рымлян. Прадстаўнікі гальскіх плямёнаў збіраліся тут для абмеркавання розных пытанняў, што з'яўлялася прыкладам ранняй парламенцкай сістэмы.

Менавіта ў гэтым амфітэатры першыя хрысціянскія пакутнікі ў Ліёне былі кінуты львам у 177 годзе н.э. Найбольш вядомым хрысціянскім пакутнікам з'яўляецца Святая Бландзіна (St. Blandine). Паводле паддання яна была кінута ў клетку з ільвамі, але львы адмовіліся яе есці. Ільвы былі заменены быкамі, якія гэтак жа адмовіліся прычыніць ёй шкоду. Урэшце, рымскія салдаты забілі яе мячамі. У гонар святы Бландзіны, пазней, быў усталяваны помнік у выглядзе калоны, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы амфітэатра.