Амяла белая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Амяла белая | ||||||||||||||
Амяла белая
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Амяла белая |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Viscum album L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.
Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда—Гомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады вамелы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.
З ягадаў амялы вырабляюць г.зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадыяў гіпертанічнай хваробы.
[правіць] Літаратура
- Амяла белая // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |