Анамарыя Марынка
| Анамарыя Марынка Anamaria Marinca |
|
| Дата нараджэння: | 1 красавіка 1978 (35 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Ясы, СPР |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 2004—цяперашні час |
| IMDb: | ID 1671512 |
| Узнагароды: | |
Анамарыя Марынка (рум.: Anamaria Marinca, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская актрыса, якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяца, 3 тыдні і 2 дня», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям'і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Лепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм'ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяца, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ганаравана «Залатой пальмавай галіны» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд Копала («Маладосць без маладосці», 2007) і Жулі Дэльпі («Графіня», 2009).
У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.
Фільмаграфія [правіць]
- 2004 — Секс-трафік (тэлестужка) — Алена Вісінеску
- 2006 — Гатэль Вавілон (серыял, эпізод #1.3) — Наташа
- 2007 — 4 месяца, 3 тыдні і 2 дня — Ацілія
- 2007 — Маладосць без маладосці — рэгістратар у гасцініцы
- 2008 — Апошні вораг (серыял, эпізоды #1.1-1.5) — Ясім Анвар
- 2008 — Бугі — Смаранда Чаказану
- 2009 — Пяць мінуць раю — Віка
- 2009 — Бура — Свету Арэнт
- 2009 — Графіня — Ганна Дарвулія
- 2009 — Спі са мной (тэлестужка) — Сільві
- 2010 — Авіятарша з Казбека — авіятарша з Казбека
- 2010 — Холбі Сіці (серыял, эпізоды #13.5, 13.9) — маці
Узнагароды і намінацыі [правіць]
Узнагароды [правіць]
- 2005 — Тэлевізійная прэмія «BAFTA» у катэгорыі «Лепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
- 2005 — Тэлевізійная прэмія Каралеўскага тэлевізійнага таварыства Вялікабрытаніі ў катэгорыі «Лепшая актрыса» (за ролю ў тэлестужцы «Секс-трафік»)
- 2007 — Прэмія Стакгольмскага кінафестывалю у катэгорыі «Лепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяца, 3 тыдні і 2 дня»)
- 2008 — Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на кінафестывалі ў Палм-Спрынгс у катэгорыі «Лепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяца, 3 тыдні і 2 дні», сумесна з Лаўрай Васіліу)
Намінацыі [правіць]
- 2007 — Прэмія Еўрапейскай акадэміі кіно «Фелікс» у катэгорыі «Лепшая актрыса» (за ролю ў фільме «4 месяца, 3 тыдні і 2 дні»)
Спасылкі [правіць]
- Анамарыя Марынка(англ.) на сайце Internet Movie Database