Анамнез

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Анамнез (ад грэч. Ἀνάμνησις — успамін) — сукупнасць звестак, атрыманых пры медыцынскім абследаванні шляхам роспытаў самога пацыента і / ці асоб, якія яго ведаюць. Вывучэнне анамнеза, як і роспыты ў цэлым, не проста пералік пытанняў і адказаў на іх. Ад стылю размовы ўрача і хворага залежыць тая псіхалагічная сумяшчальнасць, якая шмат у чым вызначае канчатковую мэту — аблягчэнне стану пацыента.

Дадзеныя анамнеза (звесткі аб развіцці хваробы, умовах жыцця, перанесеных захворваннях, аперацыях, траўмах, цяжарнасці, хранічнай паталогіі, алергічных рэакцыях, спадчыннасці і інш.) медыцынскі работнік высвятляе з мэтай іх выкарыстання для дыягностыкі, выбару метаду лячэння і / або прафілактыкі. Збор анамнеза з'яўляецца адным з асноўных метадаў медыцынскіх даследаванняў. У некаторых выпадках, у сукупнасці з агульным аглядам, ён дазваляе дакладна паставіць дыягназ без далейшых дыягнастычных працэдур. Збор анамнеза — гэта універсальны метад дыягностыкі, ужывальны ва ўсіх абласцях медыцыны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]