Анатоль Аляксандравіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анатоль Аляксандравіч Баркоўскі (нар. 6 мая 1921, Масква) — савецкі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Баркоўскі Аляксандр Віктаравіч, паходзіў з в. Міханавічы (цяпер Мінскі раён Мінскай вобласці), маці, Ганна Сямёнаўна, з Магілёўскай губерні. Паводле сямейнага падання, Анатоль Баркоўскі, у чэрвені 1941 г. па пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пешшу з Міханавічаў, дзе быў у адпачынку, дайшоў да Масквы.

Член ВКП(б). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1948). 1952—1958 — 1-ы сакратар Пасольства СССР у Егіпце. 1958—1959 — 1-ы сакратар Аддзела краін Блізкага Усходу МЗС СССР. 1959—1961 — саветнік Пасольства СССР у Аб'яднанай Арабскай Рэспубліцы. 1961 — генеральны консул СССР у Дамаску (ААР). 1961—1968 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Сірыі. 1968—1970 — супрацоўнік цэнтральнага апарату МЗС СССР. 1970—1973 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР на Кіпры. 1973—1982 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Іраку. З 1982 — супрацоўнік цэнтральнага апарата МЗС СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дипломатический словарь / под ред. А. А. Громыко, А. Г. Ковалева, П. П. Севостьянова, С. Л. Тихвинского в 3-х томах, М., «Наука», 1985—1986. — Т. 1. С. 114.