Анатоль Валянцінавіч Рогач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Валянцінавіч Рогач
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1947(1947-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 2010(2010-03-03) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці краязнавец
Альма-матар

Анатоль Валянцінавіч Рогач (1 чэрвеня 1947, Каралеўцы, Вілейскі раён — 3 сакавіка 2010, Вілейка) — беларускі краязнавец, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна.

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства[1]. Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-энергетык».

Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай[1]. Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага[2]. Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка[3].

Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча[4]. Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч»[5].

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры склаў радавод Адама Гурыновіча[5], які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні[1].

Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты». Падрыхтаваны да друку матэрыял па гісторыі энергетыкі Павілля[5].

Дэпутат Вілейскага раённага Савета.

Майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў[5].

Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх могілках.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Вуліца ў горадзе Вілейка[6]
  • Памятная дошка на будынку Вілейскага РЭС[7][8]
  • Памятны крыж у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна[9]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тайны муроў Вілейскай турмы Архівавана 11 лістапада 2013. // «Рэгіянальная газета»
  • Адам Гурыновіч. Невядомыя старонкі з жыцця, фальклорна-этнаграфічны збор // Вілейка, 2007, 98 стар.
  • Новае імя ў летапісе Вілейшчыны (Васіль Цяпінскі) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Гетман Украіны з вілейскай Касуты (Піліп Орлік) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Вілейшчына вачыма напалеонаўскага мастака // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Паўстанне 1830—1831 г.г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Агінскія на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Эдвард Жалігоўскі // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Казімір Контрым // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Ігнацій Ходзька // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Адмена прыгоннага права // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Падзеі 1863 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Станаўленне буржуазнага грамадства // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Адам Гурыновіч // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • У гады Першай сусветнай вайны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • На крутым павароце гісторыі (1941 г.) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Савецка-польская вайна 1920 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Вілейшчына ў складзе Польшчы // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Газеты Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Змітрок Бядуля // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Флягонт Ігнатавіч Валынец // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Язэп Емяльянавіч Гаўрылік // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Леанард Іосіфавіч Заяц // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Аляксандр Мікітавіч Уласаў // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Каля турэмнай сцяны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Нагадала газетная старонка // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Газеты Вілейшчыны (падпольны друк) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Газеты Вілейшчыны (пасляваенны час) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Электрычны падмурак Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Вілейшчына спартыўная // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Нарадзіліся на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Яны кіравалі горадам і раёнам // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
  • Вернутае імя //«Шлях Перамогі», 7 мая 2005 г., № 70-71 (7839-7840)
  • У сааўтарстве з Сымонам Барысам. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.

Зноскі

  1. а б в «Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну» Архівавана 24 красавіка 2016.Рэгіянальная газета»)
  2. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016.Рэгіянальная газета»)
  3. «Чалавек, якога хапае на ўсё» Архівавана 24 красавіка 2016.Рэгіянальная газета»)
  4. «Адкрыццё помніка Нікадзіму Сілівановічу» Архівавана 24 красавіка 2016.Рэгіянальная газета»)
  5. а б в г «Рогач Анатоль» Архівавана 18 чэрвеня 2015.Рэгіянальная газета»)
  6. Вырашылі, у гонар каго назавуць чатыры вуліцы ў Вілейцы Архівавана 5 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  7. «Заўтра ў Вілейцы з’явіцца памятная дошка Анатолю Рогачу» Архівавана 5 сакавіка 2016.Рэгіянальная газета»)
  8. Краязнаўцу Анатоля Рогача ўшанавалі памятнай дошкай у Вілейцы(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
  9. У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка-інфо

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]